У Паставах пасля капітальнага рамонту адкрылі магазін «Медтэхніка. Оптыка»
Будынак набыў прэзентабельны выгляд. Унутры памяшкання светла, утульна, камфортна.
У магазіне прадстаўлены шырокі асартымент апраў і лінзаў, футляраў, сонцаахоўных акуляраў і іншых аксесуараў акулярнай оптыкі. Таксама магазін рэалізуе вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку.