У Паставах «гарэла» школа, усе выратаваліся
У рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» навучэнцы сярэдняй школы №2 горада Пастаў былі эвакуіраваны з будынка з умоўным пажарам. Як паказвае практыка, любы на пажары можа разгубіцца, але не нашы сённяшнія героі.
Узяць на сябе адказнасць за чужыя жыцці ў надзвычайных сітуацыях ганаровая і не лёгкая задача, якая патрабуе ўвагі і хуткіх рашучых дзеянняў. Так педагогі змаглі зарыентавацца падчас правядзення заняткаў і вывесці сваіх падапечных згодна з указаннем і сітуацыяй, якая склалася. Задзейнічаўшы прадугледжаныя шляхі эвакуацыі, дзеці ў чарговы раз змаглі сабе нагадаць шлях выратавання ў выпадку рэальнай надзвычайнай сітуацыі.
Пазней на месцы збору работнік МНС падзякаваў за аператыўнасць дзеянняў настаўнікаў. Нагадаў вучням, што не варта хавацца падчас пажару, а таксама пра недапушчальнасць уцёкаў з месца пабудовы. Не засталася без увагі і праграма «Дапамога побач», якая па праўдзе можа стаць апошняй надзеяй тэхналагічнага чалавека 21-га стагоддзя.