У Паставах адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю
Паставы зноў даказалі, што культурныя масты не маюць межаў. На цэнтральнай пляцоўцы горада адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю «Фестываль яднае сяброў». Гэта падзея стала сапраўдным святам адзінства, творчасці і добрасуседства, сабраўшы гасцей з розных куткоў Беларусі і замежжа.
️
Фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік» ужо 35-ы раз пацвярджае: мастацтва, песня і танец здольныя сціраць любыя адлегласці. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел афіцыйныя асобы, ганаровыя госці, а таксама шматлікія творчыя калектывы. Урачыстая атмасфера панавала на працягу ўсяго вечара: са сцэны гучалі віншаванні, а гледачы сталі сведкамі яркага параду ўдзельнікаў.