У панядзелак Пастаўскі раён наведала кіраўніцтва кітайскай кампаніі «Шаньдун Хуалянь Грынхаўс Інжынірынг»
Дэлегацыя разам са старшынёй райвыканкама Сяргеем Чэпікам наведала тры пляцоўкі, якія былі прапанаваны пад будаўніцтва цяпліц для кветак. Кітайскія партнёры адзначылі, што гатовы дзяліцца найноўшымі тэхналогіямі ў гэтым кірунку. Госці з Паднябеснай пабывалі таксама ў Доме рамёстваў «Стары млын», дзе азнаёміліся з вырабамі пастаўскіх майстроў, а таксама пакаштавалі стравы беларускай нацыянальнай кухні.