У перыяд з 26 мая па 2 чэрвеня 2025 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна будуць праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў па забеспячэнні грамадскай бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У перыяд з 26 мая па 2 чэрвеня 2025 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў па забеспячэнні грамадскай бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, накіраваны на папярэджанне выпадкаў траўміравання грамадзян на аб'ектах чыгуначнай транспартнай інфраструктуры, здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў на станцыях і цягніках.

Кожны грамадзянін павінен памятаць, што чыгуначны транспарт – зона павышанай небяспекі і карыстаючыся яго паслугамі, грамадзяне абавязаны выконваць агульнапрынятыя правілы асабістай бяспекі. Пераходзьце чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пешаходнымі мастамі, тунэлямі, насціламі, пераканаўшыся ў адсутнасці рухомага цягніка або манеўровага лакаматыва.

Памятайце, што небяспечна для жыцця пакідаць дзяцей без нагляду і дазваляць ім гуляць паблізу чыгункі. Пры праездзе і пераходзе праз чыгуначныя пуці неабходна карыстацца спецыяльна для гэтага абсталяванымі пешаходнымі пераходамі, тунэлямі, мастамі, чыгуначнымі пераездамі.

Забараняецца:

  • падлазіць пад рухомым чыгуначным саставам;
  • пералазіць праз аўтасчэпы паміж вагонамі;
  • бегчы па пасажырскай платформе побач з цягніком, які прыбывае або адпраўляецца;
  • ладжваць розныя рухомыя гульні;
  • пакідаць дзяцей без нагляду;
  • скакаць з пасажырскай платформы на чыгуначныя пуці;
  • ажыццяўляць пасадку і (або) высадку пад час руху.

Паважаныя дарослыя, не праходзьце абыякава міма свавольства дзяцей паблізу чыгункі! Памятайце, што чыгунка не месца для дзіцячых гульняў. Правядзіце тлумачальную работу з дзецьмі, гэтым вы захаваеце іх жыццё і здароўе.

 

Начальнік ААПП Пастаўскага РАУС
Павел Нагановіч