У перыяд з 17 па 31 сакавіка 2025 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна будуць праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў на аб'ектах чыгуначнага транспарту

У перыяд з 17 па 31 сакавіка 2025 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна будуць праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў на аб'ектах чыгуначнага транспарту


У перыяд з 17 па 31 сакавіка 2025 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў на аб'ектах чыгуначнага транспарту, накіраваны на папярэджанне выпадкаў траўміравання грамадзян на аб'ектах чыгуначнай транспартнай інфраструктуры, здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў на станцыях і цягніках.

Кожны грамадзянін павінен памятаць, што чыгуначны транспарт – зона павышанай небяспекі і карыстаючыся яго паслугамі, грамадзяне абавязаны выконваць агульнапрынятыя правілы асабістай бяспекі. Пераходзьце чыгуначныя шляхі толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пешаходнымі мастамі, тунэлямі, насціламі, пераканаўшыся ў адсутнасці рухомага цягніка або манеўровага лакаматыва.

Памятайце, што небяспечна для жыцця пакідаць дзяцей без нагляду і дазваляць ім гуляць паблізу чыгункі. Пры праездзе і пераходзе праз чыгуначныя шляхі неабходна карыстацца спецыяльна для гэтага абсталяванымі пешаходнымі пераходамі, тунэлямі, мастамі, чыгуначнымі пераездамі.

Забараняецца:

· падлазіць пад рухомым чыгуначным саставам;

· пералазіць праз аўтасчэпы паміж вагонамі;

· бегчы па пасажырскай платформе побач з цягніком, які прыбывае або адпраўляецца;

· ладзіць розныя рухомыя гульні;

· пакідаць дзяцей без нагляду;

· скакаць з пасажырскай платформы на чыгуначныя шляхі;

· ажыццяўляць пасадку і (або) высадку падчас руху.

Паважаныя дарослыя, не праходзьце абыякава міма свавольства дзяцей паблізу чыгункі! Памятайце, што чыгунка не месца для дзіцячых гульняў. Правядзіце тлумачальную працу з дзецьмі, гэтым вы захаваеце іх жыццё і здароўе.

Начальнік ААПП Пастаўскага РАУС

Павел Нагановіч