У Наваполацку завяршылася спартакіяда Саюзнай дзяржавы сярод школьнікаў «Алімпійскія надзеі»
З 5 па 10 снежня ў Нафтаградзе за перамогу змагаліся каля 230 спартсменаў з 13 рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Некалькі дзён у Лядовым палацы г. Наваполацка разгортваліся гарачыя баталіі. Хакейныя каманды дэманстравалі прыгожую камандную гульню, дакладнасць і хуткасць. На лёдзе было па-сапраўднаму горача.
У спаборніцкую праграму лыжнікаў надвор'е ўнесла карэктывы, і замест лыжных гонак іх чакаў крос на базе Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.
На ўрачыстым закрыцці спартакіяды пераможцам былі ўручаны заслужаныя медалі і кубкі.
– Гэта спартакіяда – пачатак вашага спартыўнага шляху. Вы – наймацнейшыя! Любіце і паважайце спорт, – звярнуўся да юных спартсменаў начальнік упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнай работы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Шыпараў.
К