У Наваполацку пасля маштабнай рэканструкцыі адчыніў свае дзверы фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Ізумруд»

Ва ўрачыстым адкрыцці абноўленага ФАКа прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Ігар Бурмістраў, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Буевіч, начальнік упраўлення спорту аблвыканкама Дзяніс Фацееў.

– У Наваполацку пабудавана шмат спартыўных аб'ектаў, тут заўсёды любілі і любяць спорт. Але час ідзе, і таму ўсе аб'екты трэба абнаўляць. Ужо шмат зроблена – змянілі свой выгляд стадыён «Атлант», Лядовы палац. Цяпер найстарэйшы фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Ізумруд» атрымлівае сваё новае жыццё. І, вядома ж, гэта будзе садзейнічаць таму, што не толькі спорт, але і фізкультура, якая вельмі патрэбна ўсім жыхарам, станавілася папулярнай, мацнела наша моладзь, – адзначыў Вячаслаў Дурноў.

Ігар Бурмістраў падзякаваў усім, хто мае дачыненне да рэканструкцыі важнага для горада аб'екта, і ўручыў узнагароды тым, хто вызначыўся ў рабоце над ФАКам.

На капітальны і бягучы рамонт комплексу з гарадскога бюджэту было выдзелена каля 3 млн рублёў. Работы вяліся са снежня 2024 года. У ходзе маштабнай рэкан