У сакавіку бягучага года работнікамі СНіП Пастаўскага РАНС праведзены пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы на будаўнічых пляцоўках Пастаўскага раёна
У сакавіку бягучага года работнікамі СНіП Пастаўскага РАНС праведзены пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы на будаўнічых пляцоўках Пастаўскага раёна. Асноўная мэта дадзеных мерапрыемстваў: папярэджанне пажараў і растлумачэнне патрабаванняў правіл пажарнай бяспекі на будаўнічых пляцоўках, дзе маюцца мабільныя (інвентарныя) будынкі.
Прафілактычная работа праведзена на 3 аб'ектах будаўніцтва, на якіх размешчаны мабільныя (інвентарныя) будынкі, а менавіта:
1. «Узвядзенне малочна-таварнай фермы паблізу н.п. Пагорцы Пастаўскага раёна»;
2. «Рэканструкцыя малочна-таварнай фермы «Юнькі» ў н.п. Юнькі ААТ "Сцяг Перамогі Агра" Пастаўскага раёна 2-гі пускавы комплекс»;
3. «Рэканструкцыя малочна-таварнага комплексу «Кураполле» ў аг.Кураполле ААТ «Кураполле-агра» Пастаўскага раёна».
У ходзе праведзеных мерапрыемстваў выяўлены парушэнні патрабаванняў норм і правіл пажарнай бяспекі ў частцы не забеспячэння вагонаў-бытовак першаснымі сродкамі пажаратушэння і аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі: вагон-бытоўка ТАА «Перфаратар» на аб'екце будаўніцтва «Рэканструкцыя малочна-таварнай фермы «Юнькі» ў н.п. Юнькі ААТ "Сцяг Перамогі Агра" Пастаўскага раёна» і вагон-бытоўка ДП «Світанак Пастаўскі» на аб'екце будаўніцтва «Рэканструкцыя малочна-таварнага комплексу «Кураполле» ў аг.Кураполле ААТ «Кураполле-агра» Пастаўскага раёна».
Два наяўныя аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў вагонах-бытоўках ТАА «Сіенна Гарант» на будаўнічай пляцоўцы «Узвядзенне малочна-таварнай фермы паблізу н.п. Пагорцы Пастаўскага раёна» не падтрымліваюцца ў працаздольным стане (адсутнічаюць элементы сілкавання).
У мэтах ліквідацыі выяўленых парушэнняў падрыхтаваны і накіраваны інфармацыі з апісаннем выяўленых парушэнняў у адрас заказчыкаў, генеральных падрадчыкаў і Пастаўскага РВК. У бліжэйшы час на названых аб'ектах будуць прызначаны і праведзены пазапланавыя мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару.