У логаве выратавальнікаў
Пачаліся доўгачаканыя канікулы, а разам з імі і функцыянаванне летніх аздараўленчых лагераў, у якіх дзеці не толькі праводзяць час весела, але і з карысцю. У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы – без дыму і агню!» адным з пунктаў прыпынкаў спартыўна-патрыятычных атрадаў з'яўляецца пазнанне прафесіі выратавальніка.
На базе Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выратавальнікі праводзяць экскурсіі для выхаванцаў летніх лагераў. Убачыць на свае вочы бытавую атмасферу людзей, чыё прызванне рызыкаваць жыццём для выратавання іншых, занятак захапляльны. Прайсці падрыхтоўку выратавальнікаў, дзеці змаглі на паласе перашкод і адчуць той нялёгкі шлях, які неабходна прайсці для выратавання людзей. Патрымаць у руках абсталяванне, прымерыць апарат на сціснутым паветры ад жадаючых не было адбою. Ад магчымасці пасядзець у кабіне пажарнай машыны і зрабіць памятнае фота ніхто не змог адмовіцца. А вучэнні падраздзялення, якія праходзяць, толькі дапаўняюць карціну будняў выратавальнікаў.
Па выніку экскурсіі дзеці зрабілі выснову, што выратавальнікі такія ж звычайныя людзі, але ўсё ж з'яўляюцца героямі сярод нас.