У ДУА «Варапаеўскі дзіцячы сад Пастаўскага раёна» адбыўся бацькоўскі сход
3 чэрвеня 2025 г. на бацькоўскім сходзе ДУА «Варапаеўскі дзіцячы сад Пастаўскага раёна» з удзелам
намесніка старшыні КДН райвыканкама Нагановіч М.П., інспектара РАНС
Змітровіча В.А., старшыні раённай
арганізацыі таварыства ратавання на водах Іўко В.Г., абмеркаваны пытанні бяспекі
дзяцей у летні перыяд!
Для бацькоў дэманстраваліся відэаролікі, была прадстаўлена тэматычная прэзентацыя, улёткі, буклеты, памяткі.