У г.п.Лынтупы гарэў прыватны магазін: ніхто не пацярпеў

У г.п.Лынтупы гарэў прыватны магазін: ніхто не пацярпеў

У г.п.Лынтупы гарэў прыватны магазін: ніхто не пацярпеў

17.01.2021 у 12-26 у цэнтр аператыўнага кіравання Пастаўскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным магазіне па вуліцы Красільнікава ў г.п. Лынтупы Пастаўскага раёна.

Па прыбыцці да месца выкліку назіралася задымленне ўнутры магазіна. Гаспадыня магазіна, 1958 г.н., на момант узнікнення пажару знаходзілася ў памяшканні магазіна, магазін пакінула самастойна, не пацярпела.

У выніку пажару ў магазіне пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены і маёмасць.

Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл уладкавання і мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.