У гэтыя хвіліны на базе СТК «Азёркі» праходзіць раённы этап ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца»

У гэтыя хвіліны на базе СТК «Азёркі» праходзіць раённы этап ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца»

У гэтыя хвіліны на базе СТК «Азёркі» праходзіць раённы этап ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца»
У гэтыя хвіліны на базе СТК «Азёркі» праходзіць раённы этап ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пастаўшчыны, членаў БРПА ва ўзроставай катэгорыі 12-14 гадоў. 

Арганізатары мерапрыемства ДУДА «Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», Пастаўскі раённы Савет ГА «БРПА». 

У гульні ўдзельнічаюць атрады юнармейцаў (у кожным — 10 чалавек) з усіх сярэдніх школ горада і раёна. Гендарны склад атрада: хлопчыкі — 6 чалавек, дзяўчынкі — 4 чалавекі. У склад атрада ўключаны юнармейцы наступных спецыяльнасцей: камандзір, намеснік камандзіра, разведчык, сувязіст, сапёр, ваенны карэспандэнт — па чалавеку, стралок, санітар — па 2 чалавекі. 

Удзельнікам трэба будзе прайсці некалькі выпрабаванняў: разборка і зборка аўтамата Калашнікава (АК-74), спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі «Снайпер», «Паралельныя вяроўкі», «Пераправа па падвесным бервяне», «Купіны», «Павадыр», «Тунель», «Маятнік», «Конкурс ваенкараў». 

Жадаем поспеху хлопцам!