У вёсцы Юнькі Пастаўскага раёна гарэла лазня
22.01.2022 г. у 21-40 паступіла паведамленне аб пажары лазні па вул. Пясочнай Юнькі Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, пашкоджаны столевае перакрыцце, сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца.Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару - парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
МНС нагадвае:
Перад пачаткам ацяпляльнага сезона печ неабходна старанна праверыць і адрамантаваць. Дымаходы варта пабяліць, і тады па закопчаных месцах лёгка будзе выявіць расколіны і ліквідаваць іх.
На працягу ацяпляльнага сезона праз кожныя тры месяцы варта праводзіць ачыстку трубы. Несвоечасовая ачыстка дымахода прыводзіць да вялікага назапашвання сажы, што цягне за сабой памяншэнне цягі і з'яўляецца адной з прычын пажараў. Да таго ж працэс гарэння суправаджаецца высокай тэмпературай і ўтварэннем іскраў.
Вылятаючы з дымахода, іскры ствараюць яшчэ адну небяспеку ўзнікнення пажару.
Каб пазбегнуць загарання драўлянай падлогі ад выпаўшых раскаленых вуглёў, неабходна перад дзверцамі печы на падлозе прыбіць металічны (перадтопачны) ліст.