У Беларусі ўзмацнілі пакаранне для нецвярозых кіроўцаў
Вадзіцелі, якія селі за руль у нецвярозым стане, могуць атрымаць больш суровае пакаранне. Аб гэтым гаворыцца ў законе "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", які быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 13 студзеня.
У прыватнасці, за аварыю ў стане алкагольнага ап'янення, якое пацягнула за сабой смерць альбо цяжкія цялесныя пашкоджанні, вадзіцелю транспартнага сродку можа пагражаць ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Сёння максімальны тэрмін па гэтым артыкуле складае сем гадоў.
Акрамя гэтага, будзе ўзмоцнена пакаранне ў дачыненні да тых, хто кіруе машынай у п'яным выглядзе, а таксама тых вадзіцеляў, якія паўторна на працягу года селі за руль п'янымі. Цяпер пазбаўляць права кіравання транспартам могуць на максімальны тэрмін да васьмі гадоў, раней ён складаў пяць гадоў.
Новыя нормы ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнай публікацыі закона.