У аграгарадку Кураполле адкрыўся магазін «МоЛі» адкрытага акцыянернага таварыства «МОЛІторг»
У ім зроблены добры рамонт, устаноўлена сучаснае абсталяванне, прасторная гандлёвая плошча, багаты выбар тавараў. Магазін працуе з 9 да 20 гадзін без выхадных. Створана група ў "Вайберы", дзе пакупнікі знаходзяць інфармацыю аб наяўнасці тавару і паступленні новага, могуць пакідаць заяўкі і прапановы, ацэньваць працу магазіна.
А праз некалькі месяцаў "МоЛі" павінен расчыніць дзверы ў Шырках. У магазін ужо завезена абсталяванне.