У 2019 годзе на 13% знізілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў

У 2019 годзе на 13% знізілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў па лініі КР (са 161 да 140), падазраваныя выяўлены ў 97 выпадках – 69,3% (вобласць – 67,5%, 2018 год – 72%). Раскрыццё па скончаных крымінальных справах склала 68,5% (вобласць – 64,8%, 2018 год – 69,4%).

Колькасць учыненых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, учыненых па лініі крымінальнага вышуку, павялічылася на 6 фактаў да ўзроўню мінулага года.

У 2019 годзе на тэрыторыі Пастаўскага раёна зарэгістравана 100, раскрыта 60 (60%) фактаў крадзяжоў (2018 год – 112/69 або 61,6%). Абласны паказчык раскрыцця крадзяжоў – 57,3%. З жылля зарэгістравана 46 крадзяжоў, раскрыты 30 (65,2%). Абласны паказчык па раскрыцці крадзяжоў з жылля – 67,4%.

Напрамак крадзяжоў у дзейнасці АУР у бягучым перыядзе з'явіўся найбольш праблемным, аднак нягледзячы на гэта, падраздзяленнем крымінальнага вышуку, ва ўзаемадзеянні з іншымі службамі аддзела, удалося ўтрымаць на дастаткова высокім узроўні працэнт выяўлення падазраваных, якія здзяйсняюць крадзяжы на тэрыторыі горада і раёна.

Прафілактычная работа супрацоўнікаў, прымаемыя меры па забеспячэнні захаванасці маёмасці, дазволілі ў бягучым перыядзе захаваць тэндэнцыю да зніжэння колькасці рэгіструемых на тэрыторыі раёна крадзяжоў у параўнанні з папярэднімі перыядамі.

Працэнт раскрыцця крадзяжоў з году ў год меў нязначную тэндэнцыю да павелічэння. У бягучым перыядзе гэты паказчык знізіўся да ўзроўню мінулага года на 1,6% і склаў 60% (вобласць - 57,3%)

Аналізуючы зарэгістраваныя ў 2019 годзе крадзяжы можна адзначыць, што 48% іх учынена ў горадзе і 52% - у населеных пунктах сельскай мясцовасці.

Зыходзячы з аналізу дзён тыдня, у якія ўчынены крадзяжы, відаць, што найбольшая колькасць крадзяжоў на працягу 2019 года ўчынялася ў пятніцу (21 факт), суботу (18 фактаў) і панядзелак (16 фактаў).

Па часе ўчынення крадзяжоў можна адзначыць, што асноўная маса крадзяжоў учынялася ў дзённы час:

- з 0 да 6 гадзін – учынена 12 крадзяжоў – 12%;

- з 7 да 12 гадзін – учынена 36 крадзяжоў – 36%;

- з 13 да 18 гадзін – учынена 34 крадзяжы – 34%;

- з 19 да 24 гадзін – учынена 18 крадзяжоў – 18%.

Аналізуючы спосабы пранікнення пры ўчыненні крадзяжоў адзначаецца, што 35% крадзяжоў учынена шляхам свабоднага доступу (35 фактаў). У асноўнай масе пранікненні ажыццяўляліся праз акно, фортку - учынена 9 крадзяжоў (9%), вырываннем замка (дзвярэй) – 8 (8%), падборам ключа – 2 (2%).

Не працуючымі і не вучачыміся ўчынена 41 крадзеж - 41%, якія маюць судзімасць 16 крадзяжоў – 16%, у стане ап'янення – 18 крадзяжоў - 18%.

Праводзячы аналіз злачынстваў, учыненых у сельскай мясцовасці Пастаўскага раёна, можна адзначыць, што найбольш крымінагеннымі застаюцца Варапаеўскі, Камайскі, Курапольскі і Лынтупскі сельскія саветы.

У мэтах папярэджання і прафілактыкі злачынстваў гэтага віду, на аснове аналізу аператыўнай абстаноўкі, якая складваецца, супрацоўнікамі міліцыі арганізоўваецца абследаванне гандлёвых аб'ектаў на прадмет устанаўлення дастатковасці прымаемых суб'ектамі гаспадарання мер па забеспячэнні захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Праводзяцца выступленні ў працоўных калектывах гандлёвых аб'ектаў па папярэджанні крадзяжоў з растлумачэннем адказнасці за непрыняцце мер па забеспячэнні захаванасці маёмасці. Размяшчаецца інфармацыя ў гандлёвых аб'ектах па тэматыцы папярэджання крадзяжоў.

Начальнік ААПП Пастаўскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Д.А.Салагуб