Паважаныя жыхары горада Паставы і раёна! Будзьце пільныя!
У апошнія гады павялічылася колькасць тэлефонных ашуканцаў,
якіх не спыняе ні сталы ўзрост
падманутых імі грамадзян,
ні подласць выкарыстоўваемых спосабаў падману:
прадстаўляюцца сваякамі, якія трапілі ў бяду,
пад выглядам работнікаў міліцыі,
просяць аказаць дапамогу ў выкрыцці злачынцаў.
Не ідзіце на повадзе ў ашуканцаў!
Не рабіце ніякіх дзеянняў
па іх указанні або просьбе!
Аб усіх падазроных званках,
неадкладна паведамляйце ў міліцыю!
Супрацоўнікі Пастаўскага РАУС заўсёды побач і гатовы дапамагчы! Тэл. 102, 80295102945, 80215531302.