ПАВАЖАНЫЯ ЎЛАДАЛЬНІКІ ПАЛЯЎНІЧАЙ, ГАЗАВАЙ ЗБРОІ!

20 студзеня 2017 г. прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 21 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якім ажыццёўлена карэкціроўка Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян», згодна з якім для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па падаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне грамадзянскай зброі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, неабходна прадастаўляць медыцынскую даведку аб стане здароўя.

Гэтая норма ўступае ў сілу з 26 красавіка 2017 года і ўведзена з мэтай своечасовага выяўлення і прыняцця мер па ануляванні дазволаў і канфіскацыі зброі ва ўладальнікаў пры з'яўленні захворванняў і фізічных недахопаў, наяўнасць якіх з'яўляецца супрацьпаказаннем да яе валодання.

Памер пошліны за падаўжэнне тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне грамадзянскай зброі складае адну базавую велічыню за адну адзінку зброі.

Старшы інспектар па дазвольнай рабоце
Пастаўскага РАУС, маёр міліцыі
А.В. Сіманько

12.04.2017