Паважаныя грамадзяне !!!

Паважаныя грамадзяне !!!

Амаль кожнае злачынства здзяйсняецца з прычыны бестурботнага стаўлення да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых і нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яе захоўвання. Злодзеі любяць лёгкую нажыву. Нават найпрасцейшыя меры засцярогі дапамогуць Вам захаваць Вашу маёмасць: абсталюйце жыллё, гараж і дваровыя пабудовы надзейнымі замыкаючымі прыладамі, сродкамі ахоўнай сігналізацыі.

Адным з відаў «лёгкай нажывы» для злодзеяў з'яўляюцца крадзяжы.

На тэрыторыі Пастаўскага раёна ў 2022 годзе, зыходзячы з аналізу злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, найбольшая колькасць прыпадае на крадзяжы 11 (АППГ- 14, або -4). Іх колькасць зменшылася ў параўнанні з мінулым годам. Аналіз здзейсненых злачынстваў дадзенага віду паказаў, што аб'ектамі замаху з'явіліся: грошы -6, веласіпед -5.

Па месцы здзяйснення:

на вуліцах - 3 факты;

магазіны, рынкі, адм. будынкі - 3 факты;

шматкватэрны дом – 4;

спартыўныя ўстановы -1.

Найбольшая колькасць крадзяжоў 7 здзейснена ў буднія дні, у выходныя дні здзейснена 4 злачынствы дадзенага віду.

Па часе здзяйснення крадзяжоў можна адзначыць, што 6 крадзяжоў здзейснены ў начны час (з 22:00 да 08:00), і 5 крадзяжоў у дзённы і вячэрні час (з 08:00 да 22:00).

Як паказвае практыка мінулых гадоў, на тэрыторыі горада і раёна застаецца актуальнай праблема крадзяжу веласіпедаў. Часта перадумовы для крадзяжу ствараюцца самімі ж уладальнікамі маёмасці, якія своечасова не забяспечваюць яе захаванасць.

Уладальнікам веласіпедаў хацелася б парэкамендаваць некалькі простых, але ў той жа час дзейсных мер па захаванасці сваёй маёмасці:

- не пакідайце свой веласіпед без нагляду на лесвічнай пляцоўцы, у падвалах, ля пад'ездаў альбо магазінаў;

- правядзіце маркіроўку асноўных частак веласіпеда, запішыце іх нумары, гэта дапаможа ідэнтыфікаваць веласіпед у выпадку крадзяжу;

- набудзьце блакіруючую прыладу, якая перашкаджае крадзяжу веласіпеда, і выкарыстоўвайце яе пры пакіданні веласіпеда на непрацяглы час.

На тэрыторыі Пастаўскага раёна зарэгістравана 11 садаводчых таварыстваў, з якіх ажыццяўляюць дзейнасць – 7. У 7 таварыствах налічваецца 329 дачных домаўладанняў. Колькасць дачных домаўладанняў, размешчаных у населеных пунктах, па-за садаводчымі таварыствамі і дачнымі кааператывамі складае 1329.

Уладальнікам дачных дамоў хацелася б парэкамендаваць некалькі простых, але ў той жа час дзейсных мер па захаванасці сваёй маёмасці:

- зачыняйце дачу заўсёды, нават калі адлучаецеся з яе на непрацяглы час;

- вывозьце каштоўныя рэчы з дачнага доміка на асенне-зімовы перыяд;

 - суседзі, дапамагайце адзін аднаму, паведамляйце ў міліцыю па тэлефоне 102 аб падазроных асобах, якія з'яўляюцца ў раёне дачных масіваў і садаводчых таварыстваў, паведаміўшы прыкметы зламыснікаў і транспарту, на якім яны перамяшчаюцца.

- абсталюйце дачу сродкамі ахоўнай сігналізацыі, сістэмай відэаназірання. (па пытаннях кошту паслуг і парадку заключэння дагавораў, якія Вас цікавяць, звяртайцеся па адрасе: г. Паставы, вул. Юбілейная, 2Б, тэл.: 4-70-69, 4-70-56).

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама