Паважаныя грамадзяне !!!

Паважаныя грамадзяне !!!

У сучасным свеце становіцца ўсё больш прыхільнікаў радыкальных рухаў, якія ў сваіх мэтах выкарыстоўваюць метады тэрору. Усё часцей у навінах мы чуем пра факты тэрарызму. Для таго, каб гэтая бяда не прыйшла ў наш дом, неабходна пастаянна быць пільным, звяртаць асаблівую ўвагу на з'яўленне незнаёмых асоб і пакінутыя імі падазроныя прадметы. У выпадку выяўлення падазроных прадметаў, у грамадскім транспарце, на вуліцы, ва ўстанове або ў пад'ездзе свайго дома, Вашай задачай з'яўляецца толькі паведаміць аб знаходцы. Не дакранайцеся да яе. У падобнай сітуацыі дзейнічаць вельмі проста: нешта знайшлі, паведамілі, адышлі на бяспечную адлегласць. Да Вас абавязкова прыйдуць на дапамогу.

Таксама неабходна памятаць пра тое, што агнястрэльная зброя, боепрыпасы, выбуховыя прылады і выбуховыя рэчывы з'яўляюцца сродкамі здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Заканадаўствам прадугледжана вызваленне ад крымінальнай адказнасці за іх незаконнае захоўванне, але толькі ў выпадку іх добраахвотнай здачы. Таму, калі падобныя прадметы захоўваюцца ў Вас, альбо Вам што-небудзь вядома пра асоб, якія займаюцца падобнай незаконнай дзейнасцю, неабходна неадкладна паведаміць пра гэта ў міліцыю, для таго, каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх.

1

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама