Паважаныя грамадзяне!

Паважаныя грамадзяне!

Паважаныя грамадзяне!

З 11 па 13 чэрвеня 2021 года ў г.Паставы будуць праводзіцца культурна-масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню XXXI Міжнароднага фестывалю народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік".

У названыя дні будзе абмежаваны рух транспарту праз пл.Леніна г.Паставы з 8 гадзін 00 хвілін 12.06.2021 года да 15 гадзін 00 хвілін 13.06.2021 года. Таксама будзе часова прыпынены рух транспарту з 11 гадзін 50 хвілін да 12 гадзін 20 хвілін 13.06.2021 года праз пл.Камсамольскую г.Паставы.

Дзяржаўтаінспекцыя Пастаўскага раёна просіць усіх удзельнікаў дарожнага руху загадзя перагледзець маршрут свайго руху з улікам вышэйзгаданых часовых абмежаванняў на перамяшчэнне па названых участках горада.

Допуск грамадзян у месцы правядзення мерапрыемстваў будзе ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты, пасля візуальнага кантролю фізічнага стану і тэхнічнага кантролю на наяўнасць забароненых прадметаў.

Міліцыя просіць з разуменнем паставіцца да ўзмоцненых мер бяспекі падчас правядзення мерапрыемстваў і нагадвае, што ў месцах іх правядзення катэгарычна забараняецца:

- мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую (у тым ліку і газавыя балончыкі), або іншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх часткі і механізмы, піратэхнічныя сродкі, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа прадстаўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей;

- мець пры сабе імітатары і муляжы дадзеных прадметаў (у тым ліку бірулькі, дзіцячыя цацкі, якія імітуюць агнястрэльную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і выбуховыя прылады);

- прыносіць з сабой спіртныя і іншыя напоі ў шкляной, металічнай тары, у тэтрапакетах ёмістасцю больш за 0,25 літра і пластыкавых бутэльках цёмнага колеру, а таксама ў ёмістасцях аб'ёмам больш за 0,5 літра;

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, асобы, якія адмаўляюцца ад правядзення асабістага дагляду, у месцы правядзення масавых мерапрыемстваў не дапускаюцца.

У мэтах пазбягання затрымак і навалы грамадзян у месцах пропуску, пераканаўчая просьба браць з сабой толькі неабходныя рэчы, бо асобы, якія маюць пры сабе аб'ёмныя сумкі, пакеты, веласіпеды і хатніх жывёл у месцы правядзення масавых мерапрыемстваў таксама не дапускаюцца.

Аддзел унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама звяртаецца да Вас з просьбай аб павышэнні пільнасці пры знаходжанні ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў і масавага збору людзей.

У выпадку выяўлення падазроных прадметаў, пераканаўча просім Вас звярнуцца ў міліцыю па тэл.102, як па гарадскім тэлефоне, так і з тэлефона любога з аператараў мабільных сетак.