Кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта
Кіраўнік спраў – начальнік упраўлення справамі райвыканкама
Гутар Уладзімір Зіноўевіч, каб. 53, тэл. 2 89 45
Агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага і тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння работы райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў. Пытанні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў, арэндных адносін і выкарыстання будынкаў, якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні райвыканкама.
Кіраўніцтва ўпраўленнем справамі райвыканкама.
Ажыццяўленне кантролю за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».
Структурныя падраздзяленні райвыканкама:
- аддзел ЗАГС;
- аддзел юрыдычны, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (у частцы пытанняў прававога забеспячэння дзейнасці райвыканкама, работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур);
- група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці (у частцы пытанняў тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння дзейнасці райвыканкама);
- галоўны спецыяліст (у частцы пытанняў сакрэтнага справаводства).
Пытанні:
- удасканалення форм і метадаў дзейнасці райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, рэгламенту, справаводства;
- каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама па пытаннях унутранага працоўнага распарадку;
- арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння дэлегацый;
- арганізацыі закупак для патрэб райвыканкама;
- удасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў;
- утрымання і эксплуатацыі будынкаў і інжынерных камунікацый райвыканкама;
- арганізацыі работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў райвыканкаме;
- жыллёва-бытавыя;
- аздараўлення работнікаў органаў выканаўчай улады;
- дзяржаўнай установы «Пастаўскі раённы архіў»;
- натарыяльнай канторы.
Кіраўніцтва камісіямі:
- адміністрацыйнай камісіяй пры райвыканкаме.