Юнькаўскі сельскі выканаўчы камітэт
Юнькаўскі сельскі выканаўчы камітэт
Адрас: 211875, Віцебская вобл., аг. Юнькі, вул. Маладзёжная, 3
Тэлефон (факс): 8 (02155) 2 37 46
Рэжым працы
панядзелак - пятніца: з 8.00 да 17.00
перапынак: з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Адрас электроннай пошты: jynki@selisp.by
Спіс супрацоўнікаў Юнькаўскага сельскага выканаўчага камітэта:
Пасада |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Працоўны тэлефон |
|
Старшыня |
Врублеўская Таццяна Ігнатаўна |
8 02155 2 37 46 |
|
Кіраўнік спраў |
Сталяронак Наталля Уладзіміраўна |
8 02155 2 37 45 |
|
Дзелавод |
Танана Вольга Станіславаўна |
8 021552 37 48 |
Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшыня і кіраўнік справамі сельвыканкама праводзяць па зацвярджаным графіку.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца кіраўніком справамі сельвыканкама па тэлефоне 8 02155 2 37 45. а таксама папісьмовага або электроннага звароту.
Электронныя звароты на падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. №300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» неабходна накіроўваць з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - інтэрнэт-рэсурсу https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт)
Прамая тэлефонная лінія праводзіцца ў апошнюю суботу квартала (28 сакавіка, 27 чэрвеня, 26 верасня, 26 снежня) з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 02155 2-37-46, 8 029 705 81 15.
У працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 працуе тэлефон гарачай лініі 8 02155 2 37 45.
Прыём зацікаўленых асоб па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур праводзіцца:
панядзелак - аўторак: з 8.00 да 17.00
серада – 8.00. да 20.00.
перапынак: з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс зацікаўленых асоб ажыццяўляецца кіраўніком спраў сельвыканкама па тэлефоне 8 02155 2 37 45.
Ацаніць работу Юнькаўскага сельвыканкама можна на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь http://качество-услуг.бел/organization/42235/org-page
Кароткая характарыстыка Юнькаўскага сельсавета
Юнькаўскі сельсавет утвораны 12 кастрычніка 1940 года. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца аг. Юнькі.
Плошча сельсавета складае 20931 га. Мяжуе з г. Паставы, Навасёлкаўскім, Камайскім, Курапольскім сельсаветамі.
Агульная колькасць насельніцтва складае 1162 чалавекі, з іх працаздольнага ўзросту 666 чалавек, 321 – пенсіянеры, 176 – дзеці.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 53 населеныя пункты, найбуйнейшымі з'яўляюцца аг. Юнькі, д. Шыркі, д. Груздава.
У сферы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі працуюць адкрытае акцыянернае таварыства «Сцяг Перамогі Агра», фермерскія гаспадаркі «Жалудзяк», «Раніца», «Савічанка», «Горшыны», «Руды малочнік». Дзейнічае Груздаўскае лясніцтва, агратурыстычныя паслугі аказваюць 6 аграсядзіб.
У сацыяльнай сферы функцыянуюць:
установа аховы здароўя «Абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Ветразь»;
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Юнькаўскі дзіцячы сад Пастаўскага раёна»;
Юнькаўскі сельскі дом культуры;
Юнькаўская сельская бібліятэка;
Юнькаўскі і Груздаўскі ФАПы.
Бытавое абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе комплексны прыёмны пункт аг. Юнькі.
Гандлёвае абслугоўванне
прадстаўлена трыма магазінамі (аг. Юнькі) і трыма аўтамагазінамі.На тэрыторыі савета размешчаны 6 воінскіх пахаванняў, 6 помнікаў землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дзейнічаюць праваслаўныя прыходы храма Нараджэння Іаана Прадцечы ў в. Груздава, храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Манькавічы, каталіцкі прыход Узвіжання Святога Крыжа ў в. Груздава.
Спіс дэпутатаў Юнькаўскага сельскага Савета дэпутатаў 29 склікання