Угоны не рэдкасць

Словы «згон або крадзеж аўтамабіля» апошнім часам вельмі часта фігуруюць у міліцэйскіх зводках, нягледзячы на намаганні праваахоўных органаў і незалежна ад таго, якія спосабы абароны прымяняюць аўтаўладальнікі. Згону пазбегнуць не ўдаецца нават вельмі дарагім іншамаркам, абсталяваным найноўшымі сігналізацыямі і сістэмамі спадарожнікавага сачэння.
Як паказвае практыка, асноўная частка здзейсненых згонаў і крадзяжоў аўтамабіляў адбываецца па віне саміх уладальнікаў.
Характэрныя прыклады ёсць і ў нашым рэгіёне. У сярэдзіне лютага бягучага года ў Пастаўскі РАУС звярнулася адна з жыхарак нашага горада з паведамленнем аб тым, што неўстаноўлены злачынец пранік у яе незачыненую аўтамашыну, якая знаходзілася на стаянцы плошчы Леніна, пакінутую без нагляду на 30 хвілін, і скарыстаўшыся пакінутым у замку запальвання ключом, здзейсніў яе згон. Каля 40 хвілін спатрэбілася супрацоўнікам РАУС, каб адшукаць згнаны транспартны сродак і самога зламысніка. Аўтамашына была вернута аўтааматарцы, а ў дачыненні да згоншчыка ўзбуджана крымінальная справа па арт. 214 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (згон аўтадарожнага транспартнага сродку або маламернага воднага судна), згодна з санкцыяй якой апошняму пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
Каб не стаць ахвярай аўтамабільных злодзеяў, супрацоўнікі міліцыі прапануюць некалькі простых парад:
1. не пакідайце ключы ў аўтамашыне, нават пакідаючы яе на некалькі секунд. Выходзячы з аўтамабіля нават на кароткі час, уключайце наяўную сігналізацыю і іншыя сродкі аховы;
2. не пакідаючы салона аўто, праверце, ці добра зачыненыя дзверы і вокны аўтамабіля;
3. калі вам трэба пакінуць аўтамашыну на ноч, выберыце добра асветленае, прагляданае, люднае месца. Не пакідайце аўтамашыну на пустках, у месцах з густой расліннасцю. Стаўце яе ўшчыльную да сцяны дома або бліжэй да іншага аўтамабіля, каб абцяжарыць злачынцу пранікненне ў яе;
4. не трымайце ў салоне пастаўленага на працяглую стаянку аўтамабіля адвёрткі, абцугі, кавалкі дроту, якія злачынец можа выкарыстоўваць для запуску рухавіка без ключа запальвання;
5. не пакідайце ў салоне аўтамабіля рэчы, якія кідаюцца ў вочы, лепш занясіце іх дадому, у крайнім выпадку прыкрыйце. Не рэкамендуецца пакідаць у аўтамашынах дакументы і каштоўныя паперы;
6. выкарыстоўвайце спецыяльную маркіроўку частак аўтамашыны, у тым ліку і шклоў;
7. па магчымасці ўсталюйце падвойную ступень абароны (сігналізацыю і проціўгонны сродак) – гэта дазволіць захаваць машыну. Не кожны зламыснік, адключыўшы адну прыладу, захоча працягнуць сваю задуму, выявіўшы, што яму спатрэбіцца яшчэ час для адключэння другой;
8. і апошняе: пры куплі патрыманага аўтамабіля, абавязкова памяняйце замкі дзвярэй, запальвання і проціўгонную прыладу.
Калі ўсё ж такі здарыўся згон вашага аўтамабіля, не марудзьце са зваротам у міліцыю: чым раней вы звернецеся да прафесіяналаў па дапамогу, тым больш высокая верагоднасць вяртання вашай машыны. Гадзіна, дзве, тры пасля здзяйснення згону – гэта ўжо шмат. Працэнт раскрыцця падобных злачынстваў па «гарачых слядах» даволі высокі.
Не забывайце, што акрамя права на маёмасць, у кожнага ўладальніка ёсць і абавязак забяспечыць яе захаванасць. Калі своечасова паклапаціцца пра бяспеку свайго дабра, гэта стане самай дзейснай прафілактычнай мерай. Галоўнае - не проста забяспечыць найменшы доступ да свайго аўтамабіля і стварыць максімальныя цяжкасці для злодзея, а проста пазбавіць не чыстых на руку суграмадзян любога шанцу прычыніць вам шкоду.
Калі ж вы сталі ахвярай злачынства, паведаміце пра гэта ў Пастаўскі РАУС па тэл. 102 альбо 4-10-02, маб. тэл. 510-29-45 МТС.

 

Першы намеснік начальніка Пастаўскага РАУС -
начальнік крымінальнай міліцыі
падпалкоўнік міліцыі Д.В. Куталёў