Участковыя інспектары міліцыі
УВАГА! НАГАДВАЕМ!
Штотыдзень участковыя інспектары міліцыі праводзяць прыём грамадзян
У грамадскіх пунктах аховы правапарадку міліцыі Віцебшчыны штотыдзень участковыя інспектары міліцыі ажыццяўляюць прыём грамадзян.
Для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, прыняцця мер, накіраваных на абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь арганізаваны адзіны дзень прыёму грамадзян участковымі інспектарамі міліцыі.
Прыём ажыццяўляецца па серадах:
з 10.00 да 13.00 - у сельскіх населеных пунктах;
з 17.00 да 20.00 - у гарадах.
Не менш за адзін раз на месяц участковы ў сельскай мясцовасці праводзіць выязны прыём грамадзян.
Інфармацыю пра ўчастковага інспектара міліцыі, які абслугоўвае Ваш адміністрацыйны ўчастак, удакладніць можна тут https://mvd.gov.by/m/ru/policeman