Мэта акцыі — умацаванне дысцыпліны вадзіцеляў у захаванні хуткасных рэжымаў
Аналіз аператыўнай абстаноўкі на дарогах вобласці сведчыць аб тым, што ў летні перыяд узрастае колькасць ДТЗ, звязаных з перавышэннем вадзіцелямі ўстаноўленай хуткасці руху або ж няправільнага яе выбару вадзіцелем з улікам дарожнай абстаноўкі. Такія дарожна-транспартныя здарэнні, як правіла, прыводзяць да цяжкіх наступстваў.
ДАІ нагадвае, што перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г караецца штрафам да адной базавай велічыні (да 24 рублёў 50 капеек).
Перавысіўшы хуткасць ад 20 да 30 км/г, прыйдзецца заплаціць ад адной да трох базавых велічынь (ад 24 рублёў 50 капеек да 73 рублёў 50 капеек)
За перавышэнне на 30 і больш км/г — штраф ад трох да дзесяці базавых велічынь (ад 73 рублёў 50 капеек да 245 рублёў).
Калі падобнае парушэнне на працягу года выяўляецца паўторна, вадзіцеляў штрафуюць на суму ад пяці да пятнаццаці базавых велічынь (ад 122 рублёў 50 капеек да 367 рублёў 50 капеек) або пазбаўляюць права кіравання аўтамабілем на тэрмін да аднаго года.
Інспектары ДАІ будуць пры нясенні службы выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за хуткасным рэжымам.
У мэтах забеспячэння бяспекі на дарогах Пастаўскага раёна, захавання жыцця і здароўя людзей, ДАІ заклікае вадзіцеляў выконваць устаноўленыя хуткасныя рэжымы!
Аляксандр Арэхаў, начальнік аддзялення ДАІ Пастаўскага РАУС