Цела мужчыны знайшлі ратавальнікі пры тушэнні пажару дома ў Пастаўскім раёне
28 верасня ў 18-20 ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў доме па вул. 17 Верасня ў гарпасёлку Варапаева Пастаўскага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася задымленне ў доме. У гэты час унутры жылля знаходзіўся яго гаспадар, мужчына, 1981 года нараджэння. У ходзе тушэння пажару на падлозе ў пакоі работнікамі МНС быў знойдзены яго труп.
Агнём у пакоі пашкоджаны ложак і пасцельныя прыналежнасці. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулым.