Праца і сацыяльная абарона насельніцтва

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта

211875, горад Паставы, плошча Леніна, 25

тэл. (02155) 3 13 95

тэл./факс (02155) 3 14 50

Электронны адрас: utsz@rikpostavy.by

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта (далей – упраўленне) з'яўляецца тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання, які забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па пытаннях садзейнічання занятасці насельніцтва і сацыяльнай абароны, аплаты і аховы працы, пенсійнага забеспячэння, дэмаграфічнай бяспекі, сацыяльнага партнёрства, дзяржаўнага сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, паляпшэння сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці сям'і, забеспячэння роўных правоў і роўных магчымасцей мужчын і жанчын, сацыяльных гарантый насельніцтву на тэрыторыі Пастаўскага раёна.

Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі і ў межах кампетэнцыі аналізуе стан сістэм аплаты, умоў і аховы працы, адносін у працоўнай сферы, пенсійнага забеспячэння, сацыяльнай абароны адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту, ветэранаў вайны і працы, інвалідаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, членаў іх сем'яў; грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, каардынуе і кантралюе работу па своечасовай выплаце заработнай платы, а таксама дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Арганізуе работу па паляпшэнні ўмоў і аховы працы, захаванні патрабаванняў па забеспячэнні бяспечных умоў працы, распрацоўвае раённую праграму па гэтых пытаннях, кантралюе яе выкананне; аказвае арганізацыйна-метадычную дапамогу наймальнікам па пытаннях прымянення пенсійнага заканадаўства і праводзіць тлумачальную работу сярод насельніцтва раёна па пенсійным заканадаўстве, разглядае ў адпаведнасці з заканадаўствам звароты грамадзян, арганізоўвае іх прыёмы.

РЭЖЫМ РАБОТЫ ЎПРАЎЛЕННЯ

Пачатак працы – 8.00 Заканчэнне працы – 17.00

Перапынак на абед з 13.00 да 14.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Графік прыёму зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур ва ўпраўленні: панядзелак, аўторак, серада, пятніца – з 8.00 да 17.00 гадзін, перапынак з 13.00 да 14.00 гадзін;

чацвер – з 8.00 да 20.00 гадзін, перапынак з 13.00 да 14.00;

у суботу: з 9.00 да 13.00 гадзін арганізавана дзяжурства спецыялістаў упраўлення згодна з графікам (кабінет № 26, тэл. 3 15 43)

выхадныя дні – субота, нядзеля.

ГРАФІК АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН І ПРАДСТАЎНІКОЎ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ КІРАЎНІЦТВАМ УПРАЎЛЕННЯ ПА ПРАЦЫ, ЗАНЯТАСЦІ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ ПАСТАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

Пасада Прозвішча, імя, імя па бацьку, працоўны тэлефон Час прыёму грамадзян № кабінета Тэлефон для папярэдняга запісу на асабісты прыём
Начальнік СЯДЗЮКЕВІЧ Наталля Мікалаеўна
(02155) 3 13 95
2-і і 4-ы аўторак месяца з 8.00 да 13.00 27 (02155) 3 15 43
Намеснік начальніка – начальнік аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін ДЗЕДУЛЯ Ілона Васільеўна
(02155) 3 14 50
3-я серада месяца з 8.00 да 13.00 25
Намеснік начальніка – начальнік аддзела прызначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва БАГУШЭВІЧ Таццяна Уладзіміраўна
(02155) 3 18 75
3-я пятніца месяца з 8.00 да 13.00 22

На перыяд часовай адсутнасці начальніка ўпраўлення, прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляюць намеснікі начальніка ўпраўлення Дзедуля Ілона Васільеўна або Багушэвіч Таццяна Уладзіміраўна кабінет № 27, тэл. (02155) 3 13 95.

Папярэдні запіс на прыём, папярэдняе кансультаванне грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

Прозвішча, імя, імя па бацьку Пасада № кабінета Тэлефон
ЮРЭВІЧ Аксана Пятроўна галоўны спецыяліст аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін 26 (02155)
3 15 43

штодня
з 8.00 да 13.00,
з 14.00 да 17.00

Прыём і рэгістрацыю пісьмовых зваротаў ажыццяўляюць: галоўны спецыяліст аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін Юрэвіч Аксана Пятроўна, тэл. (02155) 3 15 43, кабінет № 26, штодня з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, у яе адсутнасць – галоўны спецыяліст аддзела прызначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Цынян Святлана Аляксандраўна тэл. (02155) 3 13 56 кабінет № 24.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта ажыццяўляе сваю дзейнасць па прынцыпе «адно акно».

Тэлефон «гарачай лініі» з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі па пытаннях:

прызначэння, выплаты пенсій і дапамог, дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі – (02155) 3 18 75,
працы і заработнай платы, занятасці насельніцтва, аховы працы (02155) 3 14 50
працуе штодня ў працоўныя дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.

Падчас дадатковага прыёму грамадзян, адказным з'яўляецца работнік упраўлення, які ажыццяўляе прыём грамадзян, згодна з графікам.

Вышэйстаячы дзяржаўны орган

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
210029 г. Віцебск, вул. Праўды, 32 А.
Рэжым працы:
з 8.00 да 13.00 гадзін, з 14.00 да 17.00 гадзін
з 13.00 да 14.00 гадзін – абедзенны перапынак
выхадныя дні: субота, нядзеля
ktsz@vitkomtrud.gov.by

Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
211875, г. Паставы, пл. Леніна, 25
Рэжым працы:
з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.
з 13.00 да 14.00 – абедзенны перапынак
kanz@rikpostavy.by

Прамыя тэлефонныя лініі, прымеркаваныя да Дня сям'і.
Тыдзень кансультавання насельніцтва.
«Усё для сям'і»
з 11 мая 2026 г. па 15 мая 2026 г.
з 9-00 да 10-30

Назва арганізацыі, якая праводзіць ПТЛ Нумар тэлефона (ПТЛ) дата і час правядзення ПТЛ
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пастаўскага райвыканкама 8 02155 3-18-75
8 02155 3-13-34
8 02155 3-13-56
8 02155 3-17-73
з 11.05.2026 па 15.05.2026
9.00-10.30