Тры простыя крокі да бяспекі вашага дзіцяці
Што можа быць даражэй жыцця і здароўя дзіцяці? Для кожнага з бацькоў адказ відавочны, пытанне толькі ў тым, як надзейна засцерагчы дзяцей ад тых небяспек, з якімі ў жыцці так ці інакш прыйдзецца сутыкацца?
1 крок: БЯСПЕЧНЫ ДОМ
Забяспечце бяспечныя ўмовы знаходжання - прайдзіцеся па сваім доме і ліквідуйце ўсе небяспекі, з якімі можа сустрэцца ваш малы на шляху асваення гэтага свету.
Дадатак МНС Беларусі: Дапамога побач -> Энцыклапедыя -> Парады маладым мамам -> Бяспека ў кватэры. 3D-карта
2 крок: ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ
Штодня вывучайце і паўтарайце правілы бяспекі на даступнай вашаму дзіцяці мове. Пачынайце з простых правіл: што можна і што нельга!
- чытайце і слухайце тэматычныя казкі;
- глядзіце і абмяркоўвайце мультфільм "Чароўная кніга МНС"
- выкарыстоўвайце размалёўкі, дапаможнікі, кнігі па бяспецы.
А спампаваць усё гэта можна тут
3 крок: АСАБІСТЫ ПРЫКЛАД
Штодня паказвайце свайму дзіцяці асабісты прыклад бяспечных паводзін.
НЕ ЧАКАЙЦЕ, калі здарыцца непрыемнасць, а ПРАДВІДЖВАЙЦЕ ўсе магчымыя негатыўныя сітуацыі!
#Парады_бацькам
«Не пакідаць дзіця аднаго!» — правіла, якое павінна бесперапынна гучаць у галаве ў кожнага з бацькоў.