Патрабаванні да піратэхнічных вырабаў

Патрабаванні да піратэхнічных вырабаў

Патрабаванні да піратэхнічных вырабаў

У адпаведнасці з Агульнымі патрабаваннямі пажарнай бяспекі
да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання (зацверджаны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 23.11.2017) у будынках, збудаваннях і памяшканнях не дапускаецца прымяненне піратэхнічных вырабаў.

У адпаведнасці з правіламі пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, у будынках, гаспадарчых будынках і збудаваннях не дапускаецца:

прымяненне піратэхнічных вырабаў, за выключэннем піратэхнічных вырабаў, якія адпавядаюць I класу небяспекі
па тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза 006/2011
«Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў»
, прынятаму Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 16 жніўня 2011 г. № 770.

Прымяненне піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння II-III класаў небяспекі дапускаецца толькі на адкрытым паветры і
ў адпаведнасці з патрабаваннямі эксплуатацыйнай дакументацыі і зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку тэхналагічнымі інструкцыямі.

Да правядзення феерверачных паказаў або іншых відовішчных мерапрыемстваў, звязаных з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў тэхнічнага прызначэння IV і V класаў небяспекі, дапускаюцца юрыдычныя асобы, якія маюць дазвол (ліцэнзію) на дадзены від дзейнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства дзяржавы-члена Мытнага саюза, на тэрыторыі якога праводзіцца паказ (мерапрыемства).

Аб правядзенні феерверка з прымяненнем піратэхнічных вырабаў IV і V класаў небяспекі выканаўца феерверка пісьмова паведамляе Дэпартаменту па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржпрамнагляд).

У адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» 30 снежня 1997 г. № 114-З
у заяве аб правядзенні масавага мерапрыемства ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, на тэрыторыі якога плануецца правядзенне масавага мерапрыемства, указваюцца звесткі аб выкарыстанні піратэхнічных вырабаў (від, колькасць) і адкрытага агню, калі масавае мерапрыемства будзе праводзіцца з іх выкарыстаннем.

Даведачна:

У адпаведнасці з арт.3.30 працэсуальна-выканаўчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях органы дзяржаўнага пажарнага нагляду не ўпаўнаважаны складаць пратаколы па арт.24.30 «Парушэнне правіл абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбухованебяспечнымі, лёгкаўзгаральнымі, едкімі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі».

У выпадку, калі прымяненне піратэхнічных вырабаў прывяло
да ўзнікнення пажару або загарання, вінаватая асоба падлягае
прыцягненню органамі дзяржаўнага пажарнага нагляду
да адміністрацыйнай адказнасці (арт.24.36 КоАП Рэспублікі Беларусь).

 

Патрабаванні Дзяржпрамнагляду

У адпаведнасці з пунктам 48 Правіл па забеспячэнні прамысловай бяспекі пры абыходжанні піратэхнічных вырабаў, зацверджаных пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 г. № 2 (далей – Правілы), пры арганізацыі феерверачнага паказу выканаўцам распрацоўваецца з улікам патрабаванняў Правіл план мерапрыемстваў
па забеспячэнні тэхнічнай бяспекі і супрацьпажарнай абароны.

Усе работы па ўладкаванні і правядзенні феерверкаў павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі главы 4 Правіл.

Перавозка піратэхнічных вырабаў ажыццяўляецца
ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правіл па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам, зацверджаных пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2021 г. № 35.

Пры правядзенні феерверкаў дапускаецца выкарыстанне толькі піратэхнічных вырабаў, якія маюць сертыфікат адпаведнасці патрабаванням ТР МС 006/2011, і спраўнага пускавога абсталявання, якое адпавядае патрабаванням Правіл і эксплуатацыйнай дакументацыі вытворцы.

Пры выбары (вызначэнні) месца правядзення феерверка, неабходна ўлічваць наступныя патрабаванні бяспекі, устаноўленыя ТР МС 006/2011 і Правіламі для выбару пускавой пляцоўкі:

1. Месцы размяшчэння пускавых пляцовак вызначаюцца арганізатарам феерверачнага паказу і выканаўцам у залежнасці
ад тэхнічных характарыстык прымяняемых піратэхнічных вырабаў
і пускавога абсталявання, а таксама ўмоў надвор'я.

2. Пускавыя