Транспарт і сувязь

Транспартныя паслугі па г. Паставы і Пастаўскім раёне аказвае ўчастак г. Паставы філіял «Аўтатранспартнае прадпрыемства №16» ААТ «Віцебскаблаўтатранс». Аўтобуснымі зносінамі ахоплены ўсе цэнтры сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і сельсаветаў. Працуюць маршрутныя таксі індывідуальных прадпрымальнікаў.

Участак г. Паставы філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае» ААТ «Віцебскаблаўтатранс». г. Паставы, вул. Савецкая 67. 802155-4-10-52, факс: 802156-4-10-52.

Начальнік участка Крыштафовіч Сяргей Вячаслававіч. 802155-4-18-47

Філіял «Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае» ААТ «Віцебскаблаўтатранс», г. Глыбокае, вул. Чырвонаармейская, 84. 802156-2-81-86, факс: 802156-2-86-78, e-mail: atp16@voat.by.

Дырэктар Пачопка Уладзімір Леадоравіч. 802156-2-81-42. Асабісты прыём грамадзян: панядзелак з 9-00 да 11-00.

Рэжым працы: пачатак – 8.00, перапынак на абед з 12.00 да 13.00, заканчэнне працы – 17.00.

Асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца аўтамабільныя перавозкі грузаў і пасажыраў. Для ажыццяўлення перавозак па стане на 01.01.2019 года на балансе прадпрыемства знаходзяцца 95 адзінак рухомага складу, у тым ліку 24 грузавыя аўтамабілі, 54 аўтобусы, 14 паўпрычэпаў, 1 лёгкавы прычэп, 2 спецыяльныя аўтамабілі.

Пасажырская служба ўчастка г. Паставы філіяла «АТП №16 г. Глыбокае» АТП-17 абслугоўвае насельніцтва на 3 гарадскіх, 3 міжгародніх маршрутах, 15 прыгарадных і 1 міжнародным маршруце.

Асноўнае прызначэнне парку грузавых аўтамабіляў - перавозка пясчана-жвіровых сумесяў і розных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў дарожным будаўніцтве, асноўнымі заказчыкамі грузавых перавозак з'яўляюцца рамонтныя дарожна-будаўнічыя, дарожна-эксплуатаваныя арганізацыі. Таксама грузавы транспарт выкарыстоўваецца для перавозкі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Акрамя выручкі за паслугі па перавозцы грузаў і пасажыраў, прадпрыемства атрымлівае даходы ад неасноўнай дзейнасці. СТА і рамонтна-механічны ўчастак аўтапарка ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт грузавых, легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і мікрааўтобусаў, шынамантаж, і балансіроўку ўсіх тыпаў і памераў шын.

Станцыя дыягностыкі ажыццяўляе дзяржаўны тэхнічны агляд рухомага складу. Таксама філіял аказвае паслугі аўтапагрузчыка «Амкадор-352С». Працуе піларама, дзе як арганізацыі, так і насельніцтва могуць набыць за наяўны і безнаяўны разлік па даступных цэнах піламатэрыялы.

Віцебскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам»
Пастаўскі раённы вузел электрасувязі
Юрыдычны адрас:
РУП «Белтэлекам» г. Мінск вул. Энгельса,6
ВФ РУП «Белтэлекам» г. Віцебск пр. Чарняхоўскага, 19

Структурнае падраздзяленне:
г. Паставы вул. Камунальная, 4а

Кіраўнік:
Тамашэвіч Іосіф Вікенцьевіч

Прыём грамадзян:
1 панядзелак месяца 8.30-13.00 13.45-15.15
Наступныя панядзелкі 8.30.-12.30

Кантактны тэлефон:
2-22-04
Сэрвісны цэнтр: 20200, 20400
E-mail: nach_post@vitebsk.beltelecom.by, postmark@vitebsk.beltelecom.by,
Адрас у Internet (сайт): www.beltelecom.by, www.byfly.by, www.zala.by

Пералік паслуг, якія аказваюцца:

Устаноўка тэлефона, міжгароднія, міжнародныя перамовы, падключэнне да сеткі інтэрнэт (Byfly), падключэнне да лічбавага тэлебачання (Zala), прадастаўленне ў карыстанне каналаў, абсталявання, дыскавай прасторы (хостынг), сканіраванне, факс, прыём аплаты за паслугі сувязі (дамашні тэлефон, Byfly і Zala), прыём аплат за паслугі мабільных аператараў, продаж тавараў, тэлефонных, таксафонных, інтэрнэт-карт, карт экспрэс-аплаты (Byfly, МТС, Life), скрэтч-карт (электронныя грошы) і інш.

Функцыянуе пункт калектыўнага карыстання (ПКК) «Белтэлекам».

На базе ПКК арганізаваны высакахуткасны доступ да інфармацыйных рэсурсаў глабальнай сеткі Інтэрнэт.

ПКК 1 г. Паставы
вул. Камунальная, 4а
8-02155-20600 Пн-пт 09:00 - 19:00, сб. 09:00-15:00, нд - выхадны