Тонкі лёд – ідзі ў абыход!

Тонкі лёд – ідзі ў абыход!

Гэтую фразу многія чуюць не ў першы раз, аднак нават не падазраюць, што бяда можа здарыцца з імі асабіста.

Так 16.12.2021 г. у 18-06 у ЦАУ Пастаўскага РАНС паступіла паведамленне аб тым, што на воз. Ясюкоўскае паблізу в. Ясюкі Пастаўскага раёна чалавек праваліўся пад лёд.

Па прыбыцці да месца выкліку ў Пастаўскага РАНС (3 км) чалавека на паверхні вады не назіралася. У ходзе высвятлення абставін устаноўлена, што пры лоўлі рыбы на адлегласці 130 м ад берага пад лёд праваліўся мужчына. Патанулы – асоба ўстанаўліваецца.

Работнікамі МНС праведзена абследаванне месца здарэння. Патанулы не знойдзены. Таўшчыня лёду на вадаёме – 3 см. Глыбіня – да 12 м.

17.12.2021 года ў 11-13 работнікамі выратавальнай станцыі Асвод г. Паставы знойдзена цела патанулага мужчыны на глыбіні 3 метраў у 70 метрах ад берагавой лініі.

Паважаныя грамадзяне, не выходзьце на лёд таўшчынёй менш за 7 сантыметраў, калі вы адны, і 10 сантыметраў, калі на лёдзе некалькі чалавек! Паведаміце сваім блізкім, суседзям, куды вы накіроўваецеся і ў колькі плануеце вярнуцца. Таксама вывучыце пару парад ад МНС, што рабіць, калі Вы ўсё ж праваліліся пад лёд:

Не паддавайцеся паніцы;

Клічце на дапамогу;

Старайцеся не апускацца пад ваду з галавой;

Павярніцеся ў бок, адкуль прыйшлі;

Раскіньце рукі і напаўзайце на лёд грудзьмі;

Закіньце на лёд нагу і паспрабуйце адкаціцца ад палонкі;

Выбраўшыся з вады, не спяшайцеся ўставаць ( каб не праваліцца зноў), паўзіце да берага па сваіх слядах;

Не дазваляйце выходзіць на лёд дзецям!

МНС рэкамендуе: апранайце выратавальныя камізэлькі яркіх колераў, для таго, каб Вас заўважылі і змаглі выратаваць!

1

1

1

1

1