Паставы. Аб бяспецы з дашкольнікамі

Паставы. Аб бяспецы з дашкольнікамі

Паставы. Пра
бяспеку з дашкольнікамі

Хто як не выратавальнікі змогуць расказаць дзіцяці пра бяспечнае дзяцінства? Менавіта з гэтай місіяй выратавальнікі Пастаў працягваюць наведваць дзіцячыя дашкольныя ўстановы.

Бяспецы трэба вучыць з дзяцінства, бо такі ўклад у будучыню дзіцяці не прымусіць сябе доўга чакаць. Дзеці з лёгкасцю запамінаюць неабходныя камбінацыі лічбаў, вучацца як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі і паступова даведваюцца: што такое – добра, а што такое – дрэнна. У якасці ўзнагароды за правільныя адказы дзеці атрымалі заслужаныя прызы і, вядома ж, паглядзелі мультфільм са сваімі любімымі персанажамі з «Чароўнай кнігі».

 

Веды, атрыманыя падчас заняткаў, дапамогуць пазбегнуць небяспек, з якімі можна сустрэцца ў паўсядзённым жыцці.