Тарыф званка — чалавечае жыццё!
17 красавіка ДАІ правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў і пешаходаў.
Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі будзе арганізавана растлумачальная работа сярод насельніцтва па прафілактыцы ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў і пешаходаў. Будуць працаваць рэйдавыя групы па выяўленні і спыненні парушэнняў ПДР у нецвярозым стане. На аўтадарогах праваахоўнікі распаўсюдзяць сярод вадзіцеляў інфармацыйныя ўлёткі пра тое, што рабіць, калі на праезнай частцы яны заўважылі пешахода, які сваімі паводзінамі стварае пагрозу бяспецы дарожнага руху.
АДАІ Пастаўскага РАУС заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць станоўчым прыкладам адзін аднаму і разам прыкласці максімум намаганняў да скарачэння аварыйнасці на дарогах.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама