СТОП, ГВАЛТ. «ДОМ БЕЗ ГВАЛТУ» СТАРТУЕ 11 МАЯ.
З 11 па 17 мая па ўсёй Беларусі стартуе асноўны этап рэспубліканскай акцыі «Дом без насілля!». Гэта не проста фармальныя праверкі. Гэта комплексная праца, мэта якой — зрабіць ваш дом рэальна бяспечным месцам.
Калі вы сутыкнуліся з насіллем дома, гэты тыдзень — ваш шанец зрабіць першы крок да свабоды. Дзяржава аб'ядноўвае намаганні з валанцёрамі і экспертамі, каб вырашыць праблему разам.
Куды звяртацца? РАУС (участковы інспектар)
Крызісныя пакоі і тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання
Агульнанацыянальная гарачая лінія: 8-801-100-8-801 (ананімна, бясплатна, кругласутачна).
Памятайце: маўчанне шкодзіць усім — і ахвяры, і дзецям, якія бачаць насілле, і нават самому агрэсару, якому патрэбна дапамога спецыяліста.