Стоп - наркотыкі!
Сёння ў рэспубліцы стартаваў комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, у тым ліку ў маладзёжным асяроддзі.
Пад асаблівым кантролем – асобы, якія ўжываюць наркатычныя сродкі без прызначэння ўрача-спецыяліста, раней судзімыя за нарказлачынствы. Супрацоўнікі міліцыі правядуць рэйды па забаўляльных установах і месцах адпачынку моладзі.
Асаблівую ўвагу праваахоўнікі ўдзеляць падлеткам, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, што знаходзяцца без суправаджэння дарослых па-за домам у начны час сутак. Правераць гандлёвыя аб'екты на прадмет рэалізацыі непаўналетнім алкагольных, тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння.
Мерапрыемствы працягнуцца да 22 снежня.