Стартуе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»

Стартуе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»

Стартует республиканская акция «Не оставляйте детей одних!»

Лічбы статыстыкі дзіцячага траўматызму не могуць пакінуць абыякавым ні воднага дарослага чалавека: ад знешніх прычын штогод гінуць больш за 100 дзяцей. Атручванні, дарожна-транспартныя здарэнні, праглынанне іншародных прадметаў, выпадзенне з вокнаў, пажары – гэта далёка не поўны пералік сітуацый, якія могуць прывесці да трагедыі.

У асноўным гэта здараецца з-за ігнаравання дарослымі прапісной ісціны – не пакідаць дзіця без нагляду. Таму кожны раз, спадзеючыся на ўдачу, бацькі міжволі гуляюць у латарэю, выйсці пераможцам з якой удаецца далёка не ўсім…

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.) з 10 мая па 1 чэрвеня пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей, у рамках якой работнікі МНС прывядуць бацькам 1000 і 1 довад, чаму дзецям нельга заставацца дома адным, і раскажуць, як не стаць ахвярамі ўласных памылак.

Мерапрыемствы пройдуць у два этапы. У рамках першага маштабная праграма чакае наведвальнікаў гандлёва-забаўляльных цэнтраў, кінатэатраў, а таксама іншых грамадскіх месцаў, дзе бацькі адпачываюць разам з дзецьмі. Там будуць арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі з конкурсамі, віктарынамі, гульнямі, удзельнікам якіх уручаць сувенірную, навучальную, наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Сям'я — гэта падмурак для любога пачынання. Менавіта ў ёй закладваюцца асновы асноў, у тым ліку і культуры бяспекі жыццядзейнасці. Так як прапагандысты МНС таксама маюць «надзейны тыл» і як ніхто іншы ведаюць, як важна памятаць пра бяспеку, напярэдадні Міжнароднага Дня сям'і (15 мая) яны асабіста прадставяць свой погляд на сямейныя каштоўнасці, падрыхтаваўшы тэматычныя відэаролікі або музычныя кліпы.

Мерапрыемствы другога этапу пройдуць з 23 мая па 1 чэрвеня. У цэнтры ўвагі прапагандыстаў апынуцца будучыя і маладыя бацькі. Традыцыйна ўпор будзе зроблены на мам, бо менавіта яны праводзяць большую частку свайго часу з дзецьмі. Напрыклад, у інтэрактыўным занятку «Галоўны эксперт» яны на 30 хвілін ператворацца ў экспертаў і знойдуць і пазначаць месцы, якія ўяўляюць небяспеку для дашкольнікаў. У «Веру – не веру» матулі пакажуць свае веды ў галіне бяспекі, пацвярджаючы або абвяргаючы вылучаныя інспектарамі прапаганды сцвярджэнні.

Фінальныя мерапрыемствы пройдуць на адкрытых пляцоўках у парках забаў і адпачынку, ля палацаў культуры, кінатэатраў, гандлёва-забаўляльных цэнтраў і т. д. – усюды, дзе часцей за ўсё бываюць бацькі з дзецьмі, – прапагандысты правядуць яркія і маштабныя мерапрыемствы.