Сродкі размяшчэння, гасцініцы
Гасцініца УП ЖКГ Пастаўскага раёна
Аб'екты інфраструктуры, размешчаныя на тэрыторыі гасцініцы: паркоўка.
Спальны корпус спартыўна-турыстычнага комплексу «Азёркі»
Аб'екты інфраструктуры, размешчаныя на тэрыторыі комплексу: атракцыёны (спуск-тролей над возерам, вяровачны гарадок, цір, батут), комплексная спартыўная пляцоўка са штучным травяным пакрыццём, пляцоўкі для гульні ў пляжны валейбол, воркаўт-пляцоўка, добраўпарадкаваная прыбярэжная зона з пірсам, камфартабельныя альтанкі і інш.
Пакоі для пражывання (ДУ «Пастаўскі ФСК»)
Аб'екты інфраструктуры, размешчаныя на тэрыторыі гасцініцы: аўтастаянка, душ, лазня (руская, турэцкая), трэнажорная зала, басейн, більярд, стадыён, скейт-парк.
Пакоі для пражывання (ДУ «Пастаўскі ФСК»)
Аб'екты інфраструктуры, размешчаныя на тэрыторыі гасцініцы: гульнявая зала; трэнажорная зала; атлетычная зала; тэнісная зала; шахматна-шашачная зала; більярдная зала.
Установа аховы здароўя «Абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Ветразь».
Характарыстыка аб'екта: На тэрыторыі рэабілітацыйнага Цэнтра, агульнай плошчай 34,2 га, размешчаны тры жылыя корпусы, адміністрацыйны корпус, лячэбны корпус, школа, сталовая, лазнева-пральны і бытавы комплексы, цэнтр вольнага часу, дзіцячая гульнявая пляцоўка, спартыўны комплекс, які ўключае ў сябе закрыты спартыўны манеж і адкрытую спартыўную пляцоўку са штучным пакрыццём.
Адпачынак. Медыцынскія паслугі: святлолячэнне, масажныя працэдуры, гідратэрапія, электралячэнне і г. д. У асобным корпусе прадастаўляюцца гасцінічныя аднамесныя двухмесныя, трохмесныя нумары для пражывання.
Домік паляўнічага і рыбалова
В. Пруднікі (штучны вадаём – сажалка).
Апісанне аб'екта: Бярвеністы аднапавярховы дом – 4 пакоі на 7-10 месцаў, камінная зала. Абсталяваны кухня, душавая, туалет. Ёсць гарачая і халодная вада, паравое ацяпленне, камін. На тэрыторыі маецца лазня, альтанка са сталом на 10-15 чалавек, стралковы цір, памяшканне для раздзелкі дзічыны, вальер для ўтрымання сабак, стаянка для аўтамабіляў. Размешчаны за 28 км ад г. Паставы.
пражыванне, арганізацыя палявання і рыбалкі, збору ягад і грыбоў, пракат лодкі.
Домік паляўнічага і рыбака
В. Гута (воз. Задняе – 40 м)
Апісанне аб'екта: Аднапавярховы бярвеністы дом – 4 пакоі на 6-7 спальных месцаў. Ацяпленне пячное. У доме маецца санвузел, душ, халодная і гарачая вада (бойлер), ацяпленне паравое. Домік размешчаны за 30 км ад г. Паставы. У праекце прадугледжана будаўніцтва альтанкі, добраўпарадкаванне зоны адпачынку.
пражыванне, арганізацыя палявання і рыбалкі.
Домік паляўнічага і рыбалова Казлоўшчынскага с/с (возера Баравое)
Апісанне аб'екта: 5 вагончыкаў для пражывання (зробленыя пад домікі), у кожным "доміку" 2 спальныя месцы, санвузел, душ, маецца гарачая і халодная вада (бойлер). Агульная ўмяшчальнасць 10 месцаў. На тэрыторыі маецца лазня, вальер для ўтрымання сабак, 5 лавак, 5 альтанак, 5 вогнішчаў, 5 мангалаў, 3 масткі для тых, хто купаецца і ловіць рыбу, кантэйнеры для збору смецця, аўтастаянка на 10 аўтамашын. Тэрыторыя базы акружана лясным масівам.
пражыванне, арганізацыя палявання і рыбалкі, пракат лодак.
Памяшканне для пражывання Пастаўскай паляўнічай гаспадаркі ўстановы «Докшыцкая міжраённая арганізацыйная структура» рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»
Апісанне аб'екта: Пакой адпачынку паляўнічага і рыбака гасцінічнага тыпу на 3 спальныя месцы (2 ложкі і 1 канапа). Паравое ацяпленне, гарачае і халоднае водазабеспячэнне, санвузел у доме, маецца абсталяваная кухня.
пражыванне, арганізацыя палявання і рыбалкі.