Фізкультура і спорт
АДДЗЕЛ СПОРТУ ПАСТАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
Паштовы адрас:
Аддзел спорту Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта
211875, Віцебская вобл., г. Паставы, вул. Савецкая, д. 81«В»
Тэлефоны:
8 (02155) 2 19 52, 2 77 28
E-mail: sport@fokpostavy.by
Сайт: fokpostavy.by
Рэжым працы:
Панядзелак – пятніца з 08.00 гадз. да 17.00 гадз.
абедзенны перапынак - з 13.00 гадз. да 14.00 гадз.
Выхадныя дні - субота, нядзеля
Спіс кіраўнікоў і спецыялістаў
| Пасада | Прозвішча, імя, імя па бацьку / Кантакты |
| Начальнік аддзела спорту Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта | Врублеўскі Вячаслаў Людвігавіч |
| тэл. 8 (02155) 2 19 52 | |
| маб. +37529 7139037 | |
| Галоўны спецыяліст аддзела спорту Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта | Скрыдлеўскі Яўген Паўлавіч |
| тэл. 8 (02155) 2 77 28 | |
| маб. +37533 6953033 | |
| Інспектар аддзела спорту Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта | Клімюк Андрэй Васільевіч |
| тэл. 8 (02155) 2 77 28 | |
| маб. +37529 7113319 | |
| Дырэктар дзяржаўнай установы «Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб» | Вавінскі Павел Аляксандравіч |
| тэл. 8 (02155) 2 50 76 | |
| маб. +37529 8942877 | |
| Намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб» | Рамейка Мікалай Станіслававіч |
| тэл. 8 (02155) 2 50 76 | |
| маб. +37529 2942064 | |
| Сакратар прыёмнай | тэл. 8 (02155) 6 10 07 |
| Дырэктар установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа г. Паставы» | Касцючэнка Эрык Юр'евіч |
| тэл. 8 (02155) 2 18 16 | |
| маб. +37529 8421781 | |
| Намеснік дырэктара ўстановы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа г. Паставы» | Лабуць Інэса Зянонаўна |
| тэл. 8 (02155) 2 18 16 | |
| маб. +37529 1267320 |
Вышэйшыя арганізацыі:
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
211875, Віцебская вобл., г.Паставы, пл.Леніна, д. 25,
тэл. 8(02155) 2 66 07, факс: 3 10 14, е-mail: kanz@rikpostavy.by
Упраўленне спорту Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
210032, г. Віцебск, пр-т Будаўнікоў, 10,
Тэл.: 8(0212) 68 90 79, факс: 68 90 62, е-mail: usit@vitobl.by, fkst@vitobl.by
Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа ў Пастаўскім раёне арганізавана і праводзіцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце», Дзяржаўнай праграмай «Фізічная культура і спорт», рэгіянальнай праграмай Віцебскай вобласці, раённым комплексам мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Фізічная культура і спорт».
З 1 студзеня 2020 года ўся спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа ў раёне курыруецца, арганізуецца і праводзіцца аддзелам спорту Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел).
У структуру аддзела ўваходзяць:
- дзяржаўная ўстанова «Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб»;
- установа «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа г. Паставы» (далей – ДЮСШ);
Аддзел спорту з'яўляецца юрыдычнай асобай, ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле, забяспечвае правядзенне адзінай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту на тэрыторыі рэгіёна, ажыццяўляе кантроль у названай сферы дзейнасці і нясе адказнасць за рэалізацыю ўскладзеных на яго функцый.
Структура аддзела https://fokpostavy.by/struktura-2/
Прыём грамадзян (гарачая лінія, графік асабістага прыёму грамадзян, графік прыёму прамых тэлефонных ліній, электронныя звароты, адміністрацыйныя працэдуры, нарматыўныя дакументы і інш.) https://fokpostavy.by/odno-okno-gu-postavskij-fsk/
Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод насельніцтва па месцы жыхарства ўскладзена на дзяржаўную ўстанову «Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб».
У спартыўную базу клуба ўваходзяць:
- Фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вул. Савецкай у г. Паставы, дзе ёсць: гарадскі стадыён, гульнявая зала, гімнастычная зала, трэнажорная зала, аднаўленчы цэнтр, більярдная, пакоі для пражывання.
- Фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вул. Станкевіча ў г. Паставы, у які ўваходзяць: трэнажорная зала, плавальны басейн, аднаўленчы цэнтр.
- Фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вул. Школьнай у г.п. Варапаева, дзе ёсць гульнявая, гімнастычная, трэнажорная, тэнісная, більярдная залы і пакоі для пражывання.
- Памяшканне для спорту і адпачынку па вул. Ленінскай у г.Паставы (частка былога будынка базавай школы № 5) з гульнявой залай 32*18 м., распранальнямі, каморамі і іншымі неабходнымі для правядзення спартыўных мерапрыемстваў памяшканнямі. Тут жа знаходзіцца пункт пракату спартыўнага і турыстычнага інвентару.
- Спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі».
У клубе арганізаваны і праводзяцца заняткі па 5 спартыўных напрамках: валейбол; футбол; плаванне; аквааэробіка; плаванне ЛФК.
Інфармацыя аб платных паслугах насельніцтву, спартыўных мерапрыемствах транслюецца на Пастаўскім тэлебачанні і радыё, публікуецца ў раённай газеце «Пастаўскі край», на афіцыйным сайце Пастаўскага райвыканкама, сайце аддзела спорту.
Спартыўныя аб'екты https://fokpostavy.by/ne-prochital3/
Паслугі, якія прадстаўляюцца спартыўнымі арганізацыямі раёна (прэйскуранты) https://fokpostavy.by/uslugi-2/
Вучэбна-трэніровачныя зборы https://fokpostavy.by/uchebno-trenirovochnye-sbory/
Аказанне транспартных паслуг насельніцтву https://fokpostavy.by/blanki-dlya-oformleniya-transportnyx-u/
Аддзелам спорту актыўна рэалізуецца на Пастаўшчыне праект «Спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі».
Комплекс пачаў сваю працу ў жніўні 2016 года з адкрыцця вяровачнага парку. Вяровачны парк - гэта комплекс перашкод і этапаў, размешчаных паміж дрэвамі на пэўнай вышыні.
Дзве трасы лёгкага і сярэдняга ўзроўняў складанасці разлічаны на розныя ўзроставыя катэгорыі. Устаноўлены хуткасны спуск (тролей), самы доўгі ў Віцебскай вобласці (160 метраў). На тэрыторыі комплексу працуюць: цір для стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі і пісталета, скаладром з трыма сценамі для лазання, дзіцячая паляна з рознымі відамі спартыўных атракцыёнаў, дзіцячы аўтамабіль на пульце кіравання. Арганізаваны пракат лодак, катамаранаў, гідрацыкла. Абсталявана кемперная стаянка на 6 машынамесцаў. Функцыянуе комплексная спартыўная пляцоўка са штучным травяным пакрыццём (для гульні ў міні-футбол, валейбол). Пастаянна праводзяцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі СТК «Азёркі». Да паслуг гасцей камфартабельныя альтанкі рознай умяшчальнасці для святкавання разнастайных падзей, «Домік Дзеда Бая» і абсталяваны пірс на беразе возера Белае.
У 2024 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю спальны корпус спартыўна-турыстычнага комплексу «Азёркі». 15 нумароў для пражывання, 4 з якіх павышанай камфортнасці і 1 нумар для асоб з абмежаванымі магчымасцямі, разлічаныя на 39 спальных месцаў, гатовы прыняць адпачываючых.
У корпусе таксама размешчаны:
- зала для правядзення ўрачыстасцей і мерапрыемстваў з наступным тэхнічным абсталяваннем (мультымедыйны столевы праектар, экран, Wi-Fi Інтэрнэт, радыёмікрафон пераносны, крэслы, сталы). Зала - трансформер, рассадка зыходзячы з фармату мерапрыемства;
- малая перагаворная пакой: тэлевізар, канапы, сталы.
Значная роля ў фізічным развіцці падрастаючага пакалення, умацаванні здароўя і падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву належыць установе «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа г. Паставы» (далей – ДЮСШ). Дзейнасць ДЮСШ накіравана на забеспячэнне вучэбна-трэніровачнага працэсу, павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства навучэнцаў раёна.
У ДЮСШ арганізавана праца чатырох аддзяленняў: валейбол, вольная барацьба, футбол і лёгкая атлетыка. Набор навучэнцаў ажыццяўляецца на бясплатнай аснове.
У спартыўную базу школы ўваходзіць зала адзінаборстваў, размешчаная на вул. Чырвонаармейскай, 30-1 у г. Паставы.
Трэнерскі склад школы: https://fokpostavy.by/trenera/
Расклад заняткаў: https://fokpostavy.by/raspisanie/
Больш падрабязная карысная інфармацыя, навіны, пералік аказваемых паслуг размешчана на афіцыйным сайце аддзела спорту Пастаўскага райвыканкама https://fokpostavy.by/