Спецыяльны комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян праходзіць на Пастаўшчыне
З 24 верасня па 10 кастрычніка супрацоўнікі аддзела аховы
правапарадку і прафілактыкі Пастаўскага РАУС праводзяць спецыяльны комплекс
мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян.
Мэта акцыі — папярэджанне злачынстваў і правапарушэнняў у дачыненні да пажылых грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Пастаўшчыны. У гэтыя дні супрацоўнікі міліцыі наведаюць па месцы жыхарства гэту катэгорыю грамадзян, растлумачаць спосабы абароны ад злачынных замахаў (кіберзлачынстваў, крадзяжоў, махлярстваў, злачынстваў супраць жыцця і здароўя і г.д.).