Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак»

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак»

Па выніках работы за 5 месяцаў 2025 г. на тэрыторыі Пастаўскага раёна адзначаецца рост колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі альбо пры іх саўдзеле. Па скончаных крымінальных справах падлеткам прад'яўлены абвінавачванні ва ўчыненні 4 злачынстваў, у аналагічным перыядзе мінулага года, злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, не зарэгістравана.

У мэтах узмацнення прафілактычнага ўздзеяння ў адносінах да непаўналетніх, схільных да ўчынення супрацьпраўных учынкаў, правядзення шырокамаштабнай інфармацыйна-прафілактычнай кампаніі, устаранення або мінімізацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць узнікненню негатыўных з'яў у падлеткавым асяроддзі, аддзелам унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама ў перыяд часу з 25 па 28 чэрвеня 2025 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна будзе праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Падлетак».        

У сувязі з гэтым інспекцыя па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама просіць бацькоў непаўналетніх, асабліва бацькоў дзяцей, з якімі супрацоўнікамі ІСН праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, а таксама тых, хто стаіць на розных відах уліку, звярнуць асаблівую ўвагу на баўленне часу сваіх дзяцей, з мэтай папярэджання ўчынення апошнімі адміністрацыйных правапарушэнняў і, часта, крымінальна каральных дзеянняў. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на бяспечнае баўленне часу падлеткаў у сетцы інтэрнэт, захаванне дзецьмі  мер бяспекі на водных аб'ектах, лесапаркавых зонах,  паблізу чыгуначных аб'ектаў, правіл дарожнага руху, недапушчэння знаходжання дзяцей каля патэнцыйна-небяспечных аб'ектаў (кар'еры, закінутыя будынкі, збудаванні).

Начальнік ІСН МГБ Пастаўскага РАУС                                           Д.А. Юргелевіч