Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «БЫТ»
З 25 па 29 верасня 2018 г. на тэрыторыі Пастаўскага раёна аддзелам унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама сумесна з зацікаўленымі праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «БЫТ». Асноўнымі мэтамі мерапрыемства з'яўляюцца: прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін, а таксама прыцягненне ўвагі шырокага кола насельніцтва да праблем хатняга насілля.