Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Арсенал" пройдзе з 4 па 8 кастрычніка 2021 г.

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 4 па 8 кастрычніка 2021 года праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Арсенал". Асноўная мэта мерапрыемства — супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, аздараўленне крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх прымяненнем.

За мінулы перыяд 2021 вынята 12 адзінак зброі (7 адзінак зарэгістраванай, з іх: 2 наразных, 5 гладкаствольных; 5 адзінак не зарэгістраванай - гладкаствольных).

Добраахвотна здадзена 10 адзінак зарэгістраванай грамадзянскай зброі (9 адзінак гладкаствольнай, 1 адзінка наразной зброі), 5 адзінак не зарэгістраванай гладкаствольнай зброі. Таксама здадзена 373 боепрыпасы.

У 2021 узбуджана 6 крымінальных спраў па арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Складзена 5 пратаколаў за незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі і парушэнне правіл абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбухованебяспечнымі, лёгкаўзгаральнымі, едкімі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі.

Незаконнае набыццё, захоўванне, нашэнне, перавозка як агнястрэльнай зброі, так і іх састаўных частак, іншыя незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, цягнуць адміністрацыйную і крымінальную адказнасць. Аднак, грамадзяне, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, ад адказнасці вызваляюцца.

У Пастаўскім РАУС на пастаяннай аснове дзейнічаюць тэлефоны «Гарачай лініі», па якой Вы можаце атрымаць кансультацыю па пытаннях, звязаных з абаротам зброі, а так сама паведаміць пра асоб, якія незаконна захоўваюць зброю, займаюцца незаконным паляваннем і іншай супрацьпраўнай дзейнасцю, звязанай са зброяй.

Калі Вы валодаеце дадзенай інфармацыяй, то Вы можаце паведаміць пра гэта на «гарачую лінію» Пастаўскага РАУС, па тэл. 102, 42506, маб. МТС 5102945, маб. ВЕЛКАМ 3257402.

Пры паведамленні ананімнасць гарантуем.

Фота БелТА