Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Отдел внутренних дел / РОВД информирует (архив)
16 апреля 2019

Разам супраць насілля

З 15 па 26 красавіка на Пастаўшчыне будзе праходзіць штогадовая рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без насілля". Асноўнай яе мэтай з'яўляецца ўцягненне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем насілля ў сям'і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Напярэдадні ў раённым выканаўчым камітэце адбылася рабочая нарада з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў аддзелаў унутраных спраў, адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, цэнтральнай райбальніцы, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, райкама БРСМ па ўзгадненні мерапрыемстваў акцыі. Зацверджаны сумесны план яе правядзення.

У адпаведнасці з ім, супрацоўнікі міліцыі наведаюць па месцы жыхарства грамадзян, якія дапускаюць насілле ў сям'і, і правядуць з імі і іх блізкімі прафілактычныя гутаркі. Дамашнія дэбашыры будуць выкліканы на пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Таксама міліцыянеры і іншыя зацікаўленыя выступяць у працоўных калектывах горада і раёна, сродках масавай інфармацыі па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін. У арганізацыях і на прадпрыемствах Пастаўшчыны, на стэндах у грамадскіх месцах з'явяцца інфармацыйныя лістоўкі з алгарытмам дзеянняў для асоб, якія перыядычна становяцца ахвярамі дамашніх тыранаў, і нумарамі тэлефонаў, па якіх можна звярнуцца ў выпадку насілля ў сям'і. Інфармацыя пра акцыю будзе рэгулярна трансліравацца на канале "Паставы-ТБ", рынку "Гарызонт", аўтобусным і чыгуначным вакзалах, ва ўніверсамах сеткі "Родны кут".

Алена Шапавалава, газета “Пастаўскі край”