Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19 ноября 2021

21 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

Паважаныя працаўнікі вёскі і работнікі перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Віншуем вас з прафесійным святам! Сельскагаспадарчая галіна — адна з самых складаных. Яна патрабуе вялікай працавітасці і настойлівасці, цярпення і вынослівасці. Многае ў ёй залежыць ад умоў надвор’я. Вось і сёлета яно ў чарговы раз выпрабоўвала аграрыяў, але яны паспяхова справіліся са сваімі задачамі. У раёне атрыманы добры ўраджай, ёсць пэўныя дасягненні ў жывёлагадоўлі, стабільная перапрацоўка.

Шчыры дзякуй усім, хто застаецца верным сваёй малой радзіме, уносіць асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна! Нізкі паклон ветэранам працы, якія з’яўляюцца прыкладам адданасці роднай зямлі!

Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці, радасці і дабрабыту ў сем’ях, здзяйснення ўсяго задуманага.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў