Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22 апреля 2021

З дыпломамі і яркімі ўражаннямі

З дыпломамі і яркімі ўражаннямі вярнуліся з VII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на цымбалах «Перазвоны» вучні Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Дар’я Гучык, Гардзей Кірплюк і Александрыя Хромава

Гэты конкурс праводзіцца раз у два гады гімназіяй-каледжам мастацтваў імя І. А. Ахрэмчыка пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. І пастаўскія цымбалісты ўдзельнічаюць у ім не ўпершыню. Два гады назад Даша і Саша сталі дыпламантамі І ступені, заняўшы 4-я месцы. А сёлета нашы канкурсанты ўдастоены званняў лаўрэатаў. 10-гадовая Дар’я Гучык — лаўрэат І ступені, 9-гадовы Гардзей Кірплюк — лаўрэат ІІ ступені. Абое выступалі ў малодшай узроставай групе. 14-гадовая Александрыя Хромава, якая аказалася самай юнай удзельніцай у старэйшай групе, дзе спаборнічалі ў тым ліку навучэнцы названай гімназіі-каледжа, паўтарыла свой папярэдні поспех: яна — дыпламант І ступені.

— Усе канкурсанты выконвалі тры музычныя творы: класічны, канцэртны і абавязковы, — расказвала настаўнік юных цымбалістаў Галіна Барысюк.— Сёлета былі вельмі складаныя абавязковыя п’есы, асабліва ў малых, якія гралі іх без акампанементу фартэпіяна. Ацэньвала майстэрства ўдзельнікаў журы на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Яўгенам Гладковым.

Акрамя дыпломаў, юныя цымбалісты атрымалі памятныя медалі, а Дашы ўручылі кубак. Дыпломамі адзначана таксама майстэрства педагогаў — настаўніка Галіны Барысюк і канцэртмайстра Юліі Новікавай.

Удала выступіў наш Гардзей Кірплюк і на рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І. І. Жыновіча. Ён паспяхова прайшоў занальны і абласны этапы і ў ліку чатырох прадстаўнікоў Віцебшчыны атрымаў пуцёўку на заключны этап, які адбудзецца 15 мая. Пажадаем хлопчыку і там прадэманстраваць усё сваё выканальніцкае майстэрства.

Алена Шапавалава. Фота аўтара. Газета "Пастаўскі край".