Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 октября 2022

З Днём настаўніка!

Паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы,
усе работнікі сістэмы адукацыі раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Быць настаўнікам — высокае прызванне. У свеце няма іншай прафесіі, у якой якасці асобы, характар, інтарэсы, перакананні і зносіны з людзьмі мелі б такое вялікае значэнне, як у гэтай. Сваёй нястомнай працай і пастаянным творчым пошукам вы закладваеце асновы заўтрашняга дня, фарміруеце інтэлектуальны патэнцыял Пастаўшчыны. Вашы педагагічнае майстэрства і цеплыня сэрцаў дапамагаюць вучням не толькі авалодаць ведамі, але і стаць добрымі людзьмі з багатым духоўным светам, сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі Радзімы.

Шчыра ўдзячныя вам за адданасць прафесіі, мудрасць і цярпенне, чулыя адносіны да дзяцей, гатоўнасць не толькі вучыць, але і вучыцца, каб ісці ў нагу з часам, пастаянна асвойваючы новыя адукацыйныя тэхналогіі. Жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях і ўдзячных вучняў, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення і дабрабыту!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў