Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24 декабря 2021

З Божым Нараджэннем! Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Заўтра мы будзем адзначаць Божае Нараджэнне — свята надзеі і веры: надзеі на нараджэнне новай любові і новай рэчаіснасці, веры ў нараджэнне Хрыста, нараджэнне новага чалавека і новых нас. У часе непакою, перажыванняў, няпэўнасці, хвароб мы асабліва патрабуем блізкасці і падтрымкі Бога, які нас любіць. Вельмі важна ў гэты час звярнуць свае думкі і адкрыць сваё сэрца на цуд Святой ночы, пакланіцца маленькім яселькам, у якіх знаходзіцца маленькі Бог. Ён адорвае нас вялікай, неверагоднай любоўю, святлом, радасцю — усім тым, чым мы павінны дзяліцца з блізкімі, сябрамі, знаёмымі і незнаёмымі людзьмі.

Падчас Літургіі Святой ночы ў кожным храме прагучаць словы прарока Ісаі: «Народ, які хадзіў у цемры, убачыў святло вялікае; над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло. Ты памножыў народ, павялічыў радасць. Ён весяліцца перад Табою, як весяляцца ў час жніва, як цешацца пры падзеле здабычы. Бо ярмо, што гняло яго, і кій на плячах ягоных, і розгу прыгнятальніка ягонага Ты зламаў, як у дзень Мадыяма». Гэтымі словамі прарок абвяшчае надыход Хрыста і радасць нараджэння Бога, заклікае свой народ адкрыць сэрцы на ласку, якая сыходзіць ад Бога і якой Ён адорвае нас зноў і зноў падчас Каляднай ночы.

 Дарагія браты і сёстры! Няхай гэтая ласка, любоў, святло і радасць застануцца ў вашых сэрцах назаўсёды! Жадаю вам благаслаўлёных і спакойных свят!

З малітвай ксёндз-дэкан Павел Самсонаў

 

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Шчыра віншуем вас з Божым Нараджэннем!  Гэта велічнае свята сагравае сэрцы асаблівай духоўнай радасцю, адкрывае іх для сапраўднай любові, мудрасці і міласэрнасці.

Жадаем, каб святло Каляднай зоркі аб’ядноўвала і мацавала вас у веры, надавала сіл у пераадоленні цяжкасцей, давала надзею. Цаніце жыццё, захоўвайце цяпло бацькоўскага дома, беражыце адно аднаго.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

Дорогие земляки!

Сердечно поздравляю вас с Рождеством! Этот праздник всегда дарит веру и надежду и имеет особое значение. Искренне желаю провести его у домашнего очага в окружении родных и близких вам людей.

Пусть Рождество, делая нас мудрее и милосерднее, поможет преодолеть любые препятствия и приумножить добрые дела, принесёт в ваши дома мир, уют, здоровье, счастье и благополучие, а ваши души наполнятся гармонией и теплом.

Павел Сильчёнок, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь

 

Фота Іосіфа Цапеліка