Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
2 апреля 2021

Хрыстос Уваскрос!

Паважаныя католікі, святары і сёстры законныя, якія нясуць служэнне на Пастаўшчыне!

Заўтра вялікае і светлае свята — Уваскрэсенне Хрыстова. Кожны год яно напаўняе сэрцы радасцю і надзеяй, абуджае ў людзей імкненне жыць сумленна, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні. Гэтыя святочныя дні нагадваюць нам пра нязменныя хрысціянскія каштоўнасці, раскрываюць у чалавеку найлепшыя душэўныя якасці, умацоўваюць мір і згоду ў грамадстве і, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, дораць веру ў дабро, справядлівасць, аб’ядноўваюць сем’і сваімі традыцыямі. Няхай разам з водарам велікодных булак у дом увойдуць дабрабыт і шчасце, а жыццё стане больш яркім, у душы пануюць гармонія, радасць. Беражыце гэтыя пачуцці і дзяліцеся імі з іншымі. Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здзяйснення самых запаветных мар.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Дорогие земляки!

С Воскресением Христовым! Светлый праздник Пасхи укрепляет нашу веру в торжество мира, добра и справедливости, символизирует любовь и согласие, объединяет всех нас на основе традиционных духовных ценностей, побуждает к состраданию и милосердию, к размышлениям о великом смысле жертвы во имя любви и надежды, пробуждает стремление жить по совести.

Искренне желаю, чтобы этот день согрел ваши сердца теплом родных и близких, принёс в ваши дома взаимопонимание и мир.

Пусть пасхальное ликование живёт в ваших сердцах как неиссякаемый источник душевных сил, любви и способности творить добро!

Павел Сильчёнок, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь

Дарагія браты і сёстры!

Уваскрэсенне Пана нясе нам вялікую радасць, бо ўваскрослы Хрыстос ніколі не пакідае чалавека. Ён заўсёды побач з ім. З нагоды пасхальных свят хацеў бы, акрамя пажаданняў, выказаць усім сваю падзяку за тое дабро, якое кожны з вас у гэты няпросты час робіць для іншага чалавека, за штодзённы клопат, цеплыню і любоў. Няхай ласка, якая выплывае з велікодных таямніц, будзе дзейснай дапамогай у штодзённых змаганнях.

Сёння нам як ніколі патрэбна тое евангельскае зярнятка веры, якое дапаможа нам знайсці шлях да Бога і чалавека. Неабходная нам і надзея, якая будзе падтрымліваць нас, каб мы не паддаваліся трывозе, асабліва за сваіх блізкіх, станавіліся больш чулымі да патрэб іншых і маглі не столькі шукаць суцяшэння, колькі даваць яго; не столькі шукаць разумення, колькі разумець; не столькі шукаць любові, колькі любіць. У нашай падтрымцы, добрым слове і малітве маюць патрэбу асабліва тыя, хто працуе ў медыцынскіх установах і клапоціцца пра здароўе людзей — пажылых, адзінокіх, тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Наша зброя — гэта дабрыня і разуменне. Давайце ж несці Добрую Вестку пра ўваскрэсенне і будзем сведкамі ўваскрослага Хрыста ў сучасным свеце!

Шаноўныя браты і сёстры, жадаю вам спакойных свят, Божай апекі і трываласці ў Хрысце!

З дарам малітвы і блаславеннем ксёндз-дэкан Павел Самсонаў